Віншаванні — работнікам ферм Кіраўскага раёна

Старшыня райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктар Ставер і галоўны спецыяліст райсельгасхарчу Уладзімір Савіч наведалі калектывы МТФ “Барсукі” КСУП “Ніва-Барсукі” і МТК “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”. Госці па-знаёмілі працаўнікоў з вытворчымі паказчыкамі ў жывёлагадоўлі раёна, шчыра павіншавалі з навагоднімі і каляднымі святамі.
Жывёлаводам МТФ “Барсукі” свае віншаванні адрасаваў таксама намеснік дырэктара сельгаспрадпрыемства, старшыня прафкама Аляксей Ланкуць, іх віталі музычнымі нумарамі самадзейныя артысты з Баравіцкага СДК.
Работнікаў МТК “Дваранінавічы” віншаваў старшыня прафкама гаспадаркі Іосіф Галанцоў. Забаўляльную праграму для іх падрыхтавалі работнікі Паўлавіцкага СДК, а Дзед Мароз і Снягурка правялі з жывёлаводамі цікавыя гульні і конкурсы. Завяршыліся сустрэчы на аб’ектах чаяпіццямі за “салодкімі сталамі” з дэгустацыяй прадукцыі, прадастаўленай ААТ “Упраўляючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка”.
На здымках: падчас сустрэч на МТК “Дваранінавічы” КСУП “Чырвоны баец”, МТФ “Барчыцы” КСУП “Барчыцы-агра.”