100 ідэй для Беларусі
Кіраўчане прынялі ўдзел у занальным этапе рэспубліканскага праекта «100 ідэй для Беларусі»,
які прайшоў у Бабруйску. Яго арганізатарам з’яўляецца ГА «БРСМ». Праект накіраваны
на выяўленне крэатыўных ідэй молодзі ў розных галінах, якія могуць быць карыснымі для грамадства.
Вучань Барчыцкай СШ Павел Сцепаненка прадставіў праект «Куток міру і дабрыні» (кіраўнік Таццяна Сцепаненка). Гэта работа адзначана Дыпломам.
Марыя Шаблоўская з Мышкавіцкай СШ падрыхтавала праект «Кветка парк» (кіраўнік Таццяна Бязгодава). Яна адзначана сертыфікатам удзельніка.
Валерыя СКУДНАЯ, вучаніца 10 класа Мышкавіцкай СШ.