3 снежня – Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь

3 снежня – Дзень інвалідаў Рэспублікі Беларусь

Свет без абмежаванняў

3 снежня ў календары – не свята, а напамін, што сярод нас жывуць людзі,
у якіх на шляху ёсць перашкоды. Было б выдатна, калі б можна было прыбраць гэтыя перашкоды, але… Усё, што мы можам, – гэта рабіць усё магчымае, каб людзі з інваліднасцю “ўключаліся” ў соцыум, адчувалі сябе камфортна, незалежна, адчувалі падтрымку і разуменне ў грамадстве.

Паводле інфармацыі начальніка ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Вольгі Мержый, сёння на ўліку стаяць 206 інвалідаў першай групы, 385 – другой і 424 – трэцяй, 47 дзяцей-інвалідаў. Усім ім гарантавана дзяржаўная падтрымка ў выглядзе грашовых выплат, прадастаўлення льгот і аказання сацыяльных паслуг, забеспячэння тэхнічнымі сродкамі рэабілітацыі.
Калі мы говорым, што ў Беларусі многае робіцца для паляпшэння якасці жыцця людзей з інвалідна-
сцю, ствараецца больш інклюзіўнае і даступнае грамадства, то маем на ўвазе не толькі матэрыяльную дапамогу, архітэктурную даступнасць будынкаў і транспартнай інфраструктуры, але і маральную падтрымку, прызнанне іх правоў і магчымасцяў быць паўнавартаснымі членамі грамадства.
У Кіраўскім раённым цэнтры сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва функцыянуе аддзяленне сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту, у якім прадастаўляюцца паслугі па аднаўленні страчаных навыкаў і сацыяльнай адаптацыі для інвалідаў і пажылых людзей. У аддзяленні дзейнічаюць працоўныя майстэрні, гурткі і клубы па інтарэсах рознай накіраванасці, рэалізуюцца праекты. Прыярытэтным накірункам у рабоце аддзялення з’яўляецца выраб сувенірнай прадукцыі, якая рэалізуецца на розных фестывалях і выставах. Сёлета аддзяленне наведвалі 34 чалавекі, у тым ліку 3 выпускнікі Кіраўскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. Усе яны – актыўныя ўдзельнікі грамадскага жыцця раёна, развіваюць свае таленты і творчасць.
З 29 лістапада па 1 снежня ў Мінску ў ГЦ «Першы нацыянальны гандлёвы дом» праходзіла выстава-продаж вырабаў, якія вырабляюць людзі з інваліднасцю ва ўстановах сацыяльнага абслугоўвання, “Тварэнні сэрцаў”.
Кіраўскі РЦСАН прадстаўляў на выставе свае вырабы пад слоганам “Зроблена на Магілёўшчыне –
зроблена з душой”. Кіраўчане прадставілі тэхнікі вырабу сувеніраў – мылаварэнне і свечаварэнне, а таксама вырабы з гіпсу і эпаксідкі, выпальванне і апрацоўка дрэва, шыццё мяккіх цацак, вырабы з фетру і фаамірана, правялі майстар-клас “Упрыгожванне на пожагах з элементамі беларускай сімволікі”.
Аляксандр Ласякоў, удзельнік аддзялення сацыяльнай рэабілітацыі, абілітацыі інвалідаў і дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту РЦСАН, атрымаў падзяку Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь, Беларускага саюза жанчын за актыўны ўдзел у першай рэспубліканскай выставе.
Няхай сённяшні дзень нагадвае ўсім нам пра тое, што інваліды – гэта не проста людзі з абмежаванымі магчымасцямі, а паўнапраўныя члены грамадства, якія валодаюць унікальнымі здольнасцямі і жыццёвым вопытам. Мы ўсе можам і павінны ствараць такія ўмовы, якія дазволяць ім адчуваць сябе роўнымі сярод нас, а таксама прадастаўляць магчымасці для іх самарэалізацыі, асобаснага росту і сацыяльнай інтэграцыі.


Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Актуально

Оперативно реагировать в СМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Мошенничество: как защититься

3 декабря 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Охране труда – первостепенное внимание

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем