ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” зноў у лідарах раённага спаборніцтва

ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” зноў у лідарах раённага спаборніцтва

IMG_4427

IMG_4417

IMG_4370

IMG_4424

Самая буйная гаспадарка раёна — ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” зноў у лідарах раённага спаборніцтва: на гэты раз — па выніках веснавых палявых работ. Гэта і заканамерна: грунтоўна падрыхтаваная і паспяхова праведзеная пасяўная кампанія гарантавала атрыманне высокага ўраджаю і першынства па выніках раённага спаборніцтва на жніве-2017.

Увогуле зробленае ў бягучым сельска­гаспадарчым годзе рассветаўцы ацанілі на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці.
У сваім выступленні дырэктар акцыянернага таварыства Аляксандр Багель асабліва падкрэсліў значэнне пераемнасці працоўных традыцый, закладзеных у свой час кіраўнікамі гаспадаркі К.П.Арлоўскім, В.К.Старавойтавым, і адзначыў, што сёлета калектыў “Рассвета”, як заўжды, працаваў з поўнай самааддачай, адказна і добрасумленна, з захаваннем усіх тэхналагічных патрабаванняў. Сведчанне таму — дасягнутыя рэзультаты, лідарства ў раёне.
Кіраўнік коратка ахарактарызаваў работу розных галін таварыства: здабыткі і пазіцыі, на якія трэба звярнуць увагу.
Валавы збор збожжавых у вазе пасля дапрацоўкі склаў 15576 т (2016 г. — 12196 т): як бачна, рассветаўцы пераўзышлі леташні рубеж. Ганарова, што ў мінулым і бягучым гадах менавіта экіпаж збожжаўборачнага камбайна “Рассвета” ў саставе Івана Салановіча і Івана Багеля быў першым тысячнікам Магілёўшчыны. І першыя вадзіцелі, якія адвезлі тысячу тон збожжа — таксама з іх калектыву: Аляксандр Бабіч і Генадзь Гукаў.
Былі агучаны рэзультаты ўборкі іншых сельгаскультур. Валавы збор бульбы склаў 6640 т. Цукровых буракоў атрымалі на 5855 т больш леташняга пры ўраджайнасці 440 ц/га. Прыбыткова спрацавалі па агародніне закрытага грунту, нядрэнным быў ураджай цыбулі. На жаль, з-за неспрыяльных пагодных умоў недабралі яблыкаў да ўзроўню мінулага года.
У гаспадарцы значная ўвага надаецца захаванню вырашчанага: працуюць 5 агароднінасховішчаў, праз рукі іх работнікаў праходзіць каля 7 тыс. т агародніны.
Дырэктар акцыянернага таварыства падкрэсліў, што асноўнай галіной застаецца жывёлагадоўля. Для ўтрымання грамадскага статка БРЖ у гэтым годзе нарыхтавана 42380 т кармавых адзінак, на адну ўмоўную галаву — 6,8 т к.адз. Як канстатаваў Аляксандр Багель, адна з галоўных задач, якая стаяла перад імі ў перыяд корманарыхтоўкі, — забяспечыць добрую якасць кармоў, як важнейшага складаемага стабільна высокіх паказчыкаў па малаку і мясу, — выканана.
За 9 месяцаў у гаспадарцы атрымана 10840 т малака, што вышэй адпаведнага мінулагодняга паказчыка на 199 т. Паказчык рэнтабельнасці вытворчасці малака ў “Рассвеце” — самы высокі ў раёне: за 9 месяцаў ён склаў 44,7%.
Для далейшага руху наперад яшчэ маюцца рэзервы, якія неабходна задзейнічаць, і спецыялісты над гэтым працуюць. Для стымулявання павышэння аб’ёмаў вытворчасці і рэалізацыі малака выкарыстоўваюцца прэміяльныя выплаты работнікам.
Сёлета ўведзена ў эксплуатацыю памяшканне для ўтрымання цялят да 90 дзён на 180 галоў на МТК “Кірава”, у гэтую будоўлю інвестыравана 154 тыс. руб. Тут захаванасць цялят дасягнула 99%. Удзячнасць за руплівую працу Аляксандр Багель выказаў Таццяне Чарновай, Наталлі Тарэлка, Галіне Шлапаковай і іх кіраўніку Любові Шчэрбіч.
Вытворчыя плошчы ў галіне жывёлагадоўлі пашыраюцца: будуецца новая сучасная малочна-таварная ферма, што безумоўна, паўплывае на рост малочнай прадукцыі.
Ішла размова пра работу такога значнага аб’екта, як біягазавая ўстаноўка. Выпрацоўка электраэнергіі за 10 месяцаў склала 19,1 кВт/г, выручка — 6,7 млн. руб. Рэалізацыя мер па павышэнні эфектыўнасці работы ўстаноўкі працягваецца.
Аляксандр Багель закрануў іншыя аспекты работы гаспадаркі, адзначыў уклад кіраўнікоў падраздзяленняў, спецыялістаў, іншых работнікаў у агульную скарбонку “Рассвета”, падзякаваў ім за адданасць сваёй справе, прафесіяналізм, любоў да роднай зямлі. Многія ў гэты дзень атрымалі ўзнагароды ад дырэкцыі.
Шчыра павіншавала рассветаўцаў з надыходзячым святам намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Русецкая: за шматгадовую плённую працу была аб’яўлена Падзяка райвыканкама галоўнаму эканамісту Ірыне Бяляўскай, намесніку галоўнага бухгалтара Жанне Цмыг, загадчыцы пашывачнага цэха Валянціне Агеенка.
Шмат шчырых слоў выказаў у адрас рассветаўцаў старшыня райкама прафсаю­за работнікаў АПК Віктар Ставер і ўручыў узнагароды.
Музычныя падарункі прысутныя атрымалі ад вядомых творчых калектываў і выканаўцаў з Бабруйска.
Наталля ХАДАКОВА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Профилактика краж велосипедов

27 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Осторожно! Мошенники представляются операторами сотовой связи

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

С 14 ноября 2024 года запущен республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

27 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

Заседание комиссии

27 ноября 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан

27 ноября 2024
Читать новость