Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне 18 лютага
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер, 18 лютага бягучага года на тэму “2016 год у Беларусі — Год культуры”. Будуць таксама абмеркаваны наступныя пытанні: “Аб выкананні Праграмы па барацьбе са злачыннасцю і карупцыяй у Магілёўскай вобласці ў 2015 годзе”; “Аб захаванні санітарна-эпідэміяла-гічнага заканадаўства на сельскагаспадарчых аб’-ектах”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства, выступяць па вызначаных тэмах, адкажуць на пытанні.