Да слаўнага Дня Перамогі

Да слаўнага Дня Перамогі

denisovich1denis

Напрыканцы мінулага тыдня ў нашым раёне прайшоў адзін з этапаў абласной акцыі ў гонар 70-годдзя Вялікай Перамогі — збор подпісаў удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны на флагу Магілёўскай абласной арганізацыі ветэранаў, які стане своеасаблівай рэліквіяй, сімвалам патрыятызму і самаадданасці. Рэгіянальная акцыя стартавала ў пачатку лютага ў Магілёве, яна паэтапна праходзіць па гарадах і раёнах Прыдняпроўскага краю.  

На Кіраўшчыну флаг быў дастаўлены з Клічава. У рамках праводзімай акцыі прадстаўнікі раённага Савета ветэранаў, аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама наведаліся да ўдзельнікаў вайны, пражываючых у горадзе і сельскіх населеных пунктах, каб яны змаглі пакінуць свае подпісы на флагу-рэліквіі.
Франтавікі з хваляваннем сустракалі гасцей, іх сэрцы перапаўняла гордасць за тое, што яны разам з іншымі байцамі набліжалі перамогу над нямецка-фашысцкімі захопнікамі і ў слаўны год Вялікай Перамогі маюць магчымасць пакінуць свае аўтографы на флагу.
Далей акцыя працягвалася на Быхаўшчыне. 9 Мая флаг-рэліквія будзе перададзены кіраўніку вобласці на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 70-годдзю Вялікай Перамогі.
На здымку: ветэран Вялікай Айчыннай вайны Р.Д.Бравусаў пакідае свой аўтограф на флагу.

Последние новости

Актуально

 Внимание! Орудуют мошенники!

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

ПЕРВОЕ В БЕЛАРУСИ БЛОГЕРСКОЕ РЕАЛИТИ-ШОУ

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оперативно реагировать в СМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем