Дзяжурны па… ЛЮТЫМ

Дзяжурны па… ЛЮТЫМ

Мы часта здзіўляемся, як хутка змяняецца свет вакол нас, як імгненна праходзяць дні, тыдні, месяцы. Кожны момант адыходзіць у мінулае, і часам здаецца, што мы не паспяваем асэнсаваць усё, што адбылося. Але менавіта таму так важна памятаць і шанаваць значныя падзеі, якія пакідаюць след у нашым жыцці. Азіраючыся назад, давайце ўспомнім важныя моманты, якія адбыліся яшчэ ў лютым, каб зноў усвядоміць іх значнасць і ўплыў на нас.
Бо яны дапамагаюць нам вучыцца, рухацца наперад і здабываць урокі з мінулага…
Асноўная падзея, што адбылася ў лютым – 90-годдзе з дня ўтварэння Кіраўскага раёна, якое мы адзначалі
12 лютага. Раёнка нагадала вехі гісторыі Кіраўшчыны, расказала аб мерапрыемствах, што ладзіліся з нагоды юбілею. Матэрыялы, прысвечаныя 90-годдзю раёна працягваюць публікавацца на старонках “Кіраўца”. Прыемна, што і нашы падпісчыкі дзеляцца з чытачамі сваімі ведамі і ўспамінамі аб людзях і падзеях раёна розных гадоў.
Вынікам сумленнай працы кіраўчан у 2024 годзе стала першае месца ў вобласці сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек. Другі год запар Кіраўскі раён атрымаў пераходны сцяг Магілёўскага аблвыканкама!
“Кіравец” пазнаёміў сваіх чытачоў з пераможцамі штогадовага спаборніцтва сярод галін народнай гаспадаркі раёна за 2024 год. Ушаноўвалі перадавікоў вытворчасці і ў арганізацыях раёна падчас падвядзення вынікаў работы калектываў за 2024 год. Адбыўся XIV Пленум Кіраўскага РК ГА “БРСМ”, на якім была прааналізавана дзейнасць раённай арганізацыі за 2024 год і намечаны планы на 2025.
Значнай падзеяй для раёна стала наведванне цяплічнага камбіната ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” прэм’ер-міністрам Рэспублікі Беларусь Раманам Галоўчанкам (зараз займае пасаду старшыні праўлення Нацбанка Беларусі). Падчас візіту абмяркоўвалася рэалізацыя стратэгіі развіцця цяплічнага агародніцтва Беларусі на 2023–2027 гады.
На базе КСУП “Чырвоны баец” прайшоў абласны семінар-вучоба “Удасканаленне работы па ахове працы, транспартнай і пажарнай бяспецы, стварэнні неабходных санітарна-бытавых умоў работнікаў”, асаблівая ўвага падчас якога была засяроджана на пытанні бяспекі пры рабоце па рамонце сельгастэхнікі.
Пляцоўкай наш раён стаў і для
правядзення нарады па пытаннях вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўлі, рамонту тэхнікі і падрыхтоўкі да правядзення вясенне-палявых работ, гатоўнасці насеннага матэрыялу. Удзел у нарадзе прынялі кіраўнікі Кіраўскага, Бабруйскага, Глускага, Клічаўскага і Асіповіцкага раёнаў на чале са старшынёй камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Анатолем Ланкуцем.
Разам з усімі беларусамі кіраўчане адзначалі Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў (15 лютага), Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь (23 лютага) і Міжнародны дзень роднай мовы (21 лютага).
Насычаным люты быў для вучняў школ раёна. 6 дыпломаў рознай вартасці і 3 заахвочвальныя водгукі – такі вынік удзелу ў ІІІ этапе рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Адзіны дзень прафарыентацыі для вучняў
11-ых класаў “Выбіраем прафесію” і шмат што іншае.
У раёне ладзяцца мерапрыемствы, накіраваныя на фарміраванне ў жыхароў раёна здаровага ладу жыцця. Непрацяглае снежнае покрыва ў лютым дазволіла аматарам зімовых відаў спорту прыняць удзел у “Кіраўскай лыжні-2025”.
Люты ў Беларусі быў аб’яўлены месяцам лячэбна-аздараўленчага турызму. З гэтай нагоды ў санаторыі імя К.П.Арлоўскага прайшоў Дзень адкрытых дзвярэй.
Шмат мерапрыемстваў, накіраваных на забеспячэнне бяспечных умоў жыццядзейнасці, прайшло на Кіраўшчыне.
Пісала раёнка пра людзей, тых, хто працуе сёння, і тых, хто зрабіў значны ўклад у развіццё раёна ў розныя гады.
Прыемныя ўражанні і ўспаміны пакінуў у жыхароў раёна вечар сустрэчы выпускнікоў: 1 лютага кожны ўспомніў свае школьныя гады, хто падчас сустрэчы з аднакласнікамі, а хто гартаючы школьны альбом.
Не варта губляць з-пад увагі тое, што было. Бо кожны дзень, кожная падзея –
гэта часціца нашай гісторыі, якая злучае нас з тым, што было, і з тым, што яшчэ будзе…
“Дзяжурыла” Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Порядок на детских площадках

5 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Региональный открытый фестиваль “В ритме танца”

5 апреля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Вниманию водителей и пешеходов – ухудшение погодных условиий!

4 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси стартовало масштабное социологическое исследование

4 апреля 2025
Читать новость
Актуально

7 апреля – Благовещение Пресвятой Богородицы

4 апреля 2025
Читать новость
Знай наших!

Я патриот своей страны

4 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем