Дзяжурны па… СТУДЗЕНІ

Дзяжурны па… СТУДЗЕНІ

Студзень. Сама назва гэтага месяца красамоўна гаворыць пра яго характар: студзень значыць, сцюдзёны. Але сёлета сярэдняя месячная тэмпература была блізкая да сакавіцкай – плюс 1,2 градуса, што вышэй за кліматычную норму на 5,3 градуса. Такі цёплы студзень за ўсю гісторыю метэаназіранняў адзначаўся ўпершыню. Да гэтага тэмпературны рэкорд належаў студзеню 2020 года з сярэдняй па краіне тэмпературай паветра плюс 1,1 градуса.
Старабеларуская назва студзеня – “стычэнь”. Раней па народных прыкметах год падзялялі на дзве роўныя часткі: адна пачыналася з 1 студзеня, другая – з 1 ліпеня. Заўважаючы асаблівасці надвор’я ў пэўны дзень першага паўгоддзя, меркавалі пра надвор’е ў адпаведны дзень другой паловы года. Па характары надвор’я першага месяца сяляне стараліся вызначыць і набытак, які чакаецца ў агародзе і на полі: “Студзень пагодны – год будзе плодны”, “Калі ў студзені дажджы – дабра не чакай”.
А пачынаецца студзень з цудоўнага, чароўнага і ўсімі любімага свята – Новага года. Амаль увесь гэты месяц газета рассказвала пра розныя навагоднія сустрэчы і святочныя мерапрыемствы.
У першым нумары раёнка зрабіла сваім падпісчыкам падарунак: былі надрукаваны календары, адзін з якіх з праваслаўнымі царкоўнымі святамі. Шмат было матэрыялаў пра навагоднія віншаванні дзяцей і дарослых у рамках акцый “Нашы дзеці” і “Ад усёй душы”.
Рассказала газета і аб самых значных падзеях мінулага года, якія адбыліся на Кіраўшчыне ў 2024 годзе. Падзяліліся і нашы падпісчыкі сваімі самымі яркімі і памятнымі падзеямі адыйшоўшага года. Персанальнае віншаванне з Новым годам і Раством ад Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі атрымаў трактарыст-машыніст КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксандр Петранкоў.
Даведаліся кіраўчане, як прайшло яшчэ адно цудоўнае традыцыйнае навагодняе мерапрыемства –
“Навагодняя міля”, якая сабрала прыхільнікаў здаровага ладу жыцця.
26 студзеня ў нашай краіне адбылася важная палітычная падзея – выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Гэта тэма актыўна асвятлялася на старонках раёнкі. З нагоды перамогі ў выбарах Аляксандра Лукашэнкі ў раёне прайшоў аўтапрабег.
14 студзеня ў Кіраўску адбылася сустрэча старшыні Магілёўскага аблвыканкама Анатоля Ісачанкі з актывам раёна. Падчас яе былі агучаны вынікі работы Кіраўшчыны за 2024 год, ключавыя моманты далейшага развіцця рэгіёну, паляпшэння якасці жыцця кіраўчан.
Гісторыя раёна ў асобах – новы праект раённай газеты, які расказавае пра жыхароў Кіраўшчыны, якія сваёй працай, удзелам у грамадскім жыцці і любоўю да сваёй малой радзімы рабілі і робяць свой уклад у развіццё раёна, яго дабрабыт.
Нагадала раёнка і пра 130-гадовы юбілей нашага знакамітага земляка Кірылы Пракопавіча Арлоўскага, які адзначаўся 30 студзеня.
Раёнка расказала пра важкі ўраджай агуркоў, якія вырошчваюцца па тэхналогіі святлакультуры на цяплічным камбінаце ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Прадукцыя радуе спажыўцоў смакавымі якасцямі і прыятным коштам.
У студзені адзначалі свае прафесійныя святы прадстаўнікі розных прафесій: банкаўскія і фінансавыя работнікі, прадстаўнікі сацыяльнай абароны; віншаванні прымалі работнікі раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія першымі прыходзяць на дапамогу людзям у надзвычайных сітуацыях.
Працягвае раёнка цыкл матэрыялаў, у якіх расказвае пра сустрэчы інфармацыйна-прапагандыскіх груп райвыканкама з жыхарамі сельскіх населеных пунктаў. Такія сустрэчы дапамагаюць вырашаць хвалюючыя сяльчан пытанні жыццядзейнасці.
Расказала газета пра юную жыхарку раёна, вучаніцу Мышкавіцкай СШ Ксенію Сібіркову, якая стала прызёрам абласнога этапа рэспубліканскага конкурсу “Лідар года”.
У студзені вернікі адзначылі вялікія царкоўныя святы: Нараджэнне Хрыстова і Вадохрышча.
“Дзяжурыла” Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

ВНИМАНИЕ!

25 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Дзяжурны па… СТУДЗЕНІ

25 февраля 2025
Читать новость
Актуально

«Мужеству слава!»

25 февраля 2025
Читать новость
Духовность

Масленичная неделя: праздник весны и традиций

25 февраля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Разговор о важном

25 февраля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Проведём посевную без потерь!

25 февраля 2025
Читать новость