Лепшыя аператары машыннага даення Кіраўшчыны дэманстравалі сваё майстэрства
Раённы конкурс сярод аператараў машыннага даення прайшоў на базе Жыліцкага сельскагаспадарчага каледжа. Ён выявіў лепшых прадстаўнікоў гэтай прафесіі. Фаварытамі сталі жывёлаводы КСУП “Жылічы”. Адразу трое прадстаўніц гаспадаркі аказаліся ў ліку лаўрэатаў. Аднак усе канкурсанты паказалі выключныя прафесійныя здольнасці…
Традыцыя правядзення такіх конкурсаў нездарма замацоўваецца ў раёне. Іх мэта — удасканаленне прафесійнага майстэрства аператараў машыннага даення кароў, павышэнне іх кваліфікацыі і прэстыжу. У адрозненні ад мінулых падобных мерапрыемстваў, сёлетняя праграма конкурсу была больш маштабнай, разнастайнай і насычанай, чаму ў поўнай меры пасадзейнічалі арганізатары: упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама, раённая арганізацыя прафсаюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, а таксама супрацоўнікі сельгаскаледжа, якія грунтоўна падрыхтаваліся да гасціннай сустрэчы ўдзельнікаў мерапрыемства…
Больш падрабязна чытайце ў № 86 “Кіраўца” ад 9 лістапада 2016 года.