На Кіраўшчыне адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

На Кіраўшчыне адзначылі Дзень работнікаў сельскай гаспадаркі і перапрацоўчай прамысловасці АПК

den-s-x-26den-s-x-23

 

 

 

У цэнтры асаблівай увагі ў мінулую пятніцу былі працаўнікі аграпрамысловага комплексу Кіраўшчыны: напярэдадні прафесійнага свята ў раённым Доме культуры для іх, па традыцыі, было наладжана ўрачыстае мерапрыемства.

Ужо на падыходзе да РДК адчуваўся святочны настрой: цэнтральная вуліца горада была расквечана флажкамі, дэлегацыі гаспадарак, прадпрыемстваў, ветэранаў працы, гасцей сустракалі заўзятымі песнямі музыкі, на плошчы імя Кірава магутнымі волатамі выглядалі экспанаты выставы сельскагаспадарчай тэхнікі, якая, у першую чаргу, прыцягвала дзятву.

А ў фае РДК працавалі выставы прадукцыі, выпускаемай у раёне, розных харчовых вырабаў і страў з іх дэгустацыяй, а таксама выставы прыкладной творчасці. З усім гэтым актыўна знаёміліся, многае каштавалі ўдзельнікі мерапрыемства, госці.

Урачыстая частка свята, якая адбылася ў глядзельнай зале, распачалася маляўнічай харэаграфічнай кампазіцыяй “Мая зямля багаццямі поўная”, сімвалізуючай руплівую, высакародную працу сяльчан, услаўляючай іх залатыя рукі.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, генеральны дырэктар РУП “Магілёўэнерга” Канстанцін Пуціла, намеснік старшыні камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Марозава, дырэктар РДУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Аляксандр Несцераў, першы намеснік дырэктара ААТ “Бабруйскі мясакамбінат” Генадзь Дунаеў, настаяцель Свята-Пакроўскага храма іерэй Дзмітрый Первій, а таксама кіраўнікі і перадавікі сельгасарганізацый, перапрацоўчых прадпрыемстваў агра-прамысловага комплексу.

Першыя словы ўдзячнасці — у адрас ветэранаў працы, кіраўнікоў сельгасарганізацый мінулых гадоў, чый уклад у развіццё галіны неацэнны, ім і Ганаровым грамадзянам раёна былі ўручаны сувеніры на добрую памяць.

Высокія паэтычныя словы прагучалі пра хлеб — галоўны крытэрый нашага дабрабыту, а кіраўніку раёна Аляксандру Бутараву ад працаўнікоў сельскагаспадарчай галіны быў уручаны святочны каравай.

Аляксандр Міхайлавіч зврнуўся да віноўнікаў урачыстасці са словамі шчырых віншаванняў з прафесійным святам.

Далей у сваёй прамове ён адзначыў, што ў раёне закладзены фундамент моцнай аграрнай галіны, і сёння кіраўчане на справе даказваюць, што ўмеюць гаспадарыць пасучаснаму, эфектыўна, рупліва, дасягаючы дастойных рэзультатаў, нягледзячы на ўзнікаючыя цяжкасці.

Захавана станоўчая дынаміка эканамічнага развіцця. У сельгасарганізацыях забяспечаны тэмп росту вытворчасці валавой прадукцыі сельскай гаспадаркі ў супараўнальных цэнах 114% да ўзроўню мінулага года пры заданні на год 104%.

Былі адзначаны іншыя важкія рэзультаты. Канстатаваліся дасягненні ў раслінаводстве, кормавытворчасці: дарэчы, кармоў сёлета нарыхтавана ў 1,7 раза больш, чым у мінулым годзе.

Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, адноўлена станоўчая тэндэнцыя да павышэння эфектыўнасці работы ў галіне жывёлагадоўлі. Па выніках 9 месяцаў наш раён уваходзіць у “дваццатку” лепшых раёнаў краіны і з’яўляецца абсалютным лідарам у Магілёўскай вобласці па вытворчасці малака, атрыманні сярэднясутачных прываг БРЖ, аднаўленні статка. Па шчыльнасці БРЖ Кіраўшчына — у першай пяцёрцы ў вобласці. Наш раён вызначаны як базавы па абагульненні перадавога вопыту ў жывёлагадоўлі. З уводам новых МТФ, прыняццем іншых захадаў створаны ўсе неабходныя ўмовы для ўпэўненага росту ў галіне ў 2017 годзе.

Аляксандр Бутараў спыніўся на дасягненнях працоўных калектываў перадавых гаспадарак раёна: СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага на чале са старшынёй Аляксандрам Багелем, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — дырэктар Мікалай Чаранкоў, КСУП “Ніва-Барсукі” — дырэктар Іван Рыняк і іншых, адзначыўшы лідараў сельгасвытворчасці.

Старшыня райвыканкама выказаў прысутным шчырую ўдзячнасць за плённую працу, у якой праяўляюцца найлепшыя чалавечыя якасці — беражлівыя адносіны і адданасць роднай зямлі, яе рацыянальнае выкарыстанне, высакароднасць душы, настойлівасць у дасягненні пастаўленых мэт.

Аляксандр Бутараў таксама падзякаваў рэспубліканскім органам кіравання, Магілёўскаму аблвыканкаму за падтрымку ў вырашэнні важных пытанняў у сельскагаспадарчай сферы, а таксама кіраўнікам прамысловых і аб-слугоўваючых арганізацый, філіялы якіх знаходзяцца на тэрыторыі раёна, перапрацоўчай прамысловасці.

Асаблівы акцэнт кіраўнік раёна зрабіў на тым, з якімі паказчыкамі плануецца завяршыць бягучы год. Гаворачы аб задачах на перспектыву, ён падкрэсліў, што стратэгія развіцця аграрнай галіны ўсё больш настойліва патрабуе павышэння эфектыўнасці сельгасвытворчасці дзеля паляпшэння дабрабыту працаўнікоў. У раёне ёсць для гэтага ўсе рэзервы і прафесійныя кадры.

Эстафету віншаванняў працягвала намеснік старшыні аблсельгасхарчу Таццяна Марозава. Яна падкрэсліла, што кіраўскія аграрыі — лепшыя па многіх намінацыях развіцця аграбізнэсу, і пажадала захавання стабільнасці, далейшага працвітання.

Таццяна Марозава ўручыла Ганаровую грамату Магілёўскага аблвыканкама начальніку вытворчага ўчастка СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Галіне Храмовіч, Падзяку аблвыканкама — галоўнаму механіку ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” Святаславу Русецкаму, Ганаровыя граматы камітэта па сельскай гаспадарцы і харчаванні аблвыканкама — начальніку сельгасучастка ААТ “Дабаснянскае” Таццяне Галафаст і брыгадзіру вытворчай брыгады ў раслінаводстве КСУП “Чырвоны баец” Фёдару Еўдакімаву.

Урачыста прайшла цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў штогадовага раённага спаборніцтва сярод сельскагаспадарчых арганізацый, фермерскіх гаспадарак, трактарыстаў-машыністаў за своечасовае і якаснае правядзенне веснавых палявых работ, сяўбы азімых культур і ўздыму зябліва ў 2016 годзе, а таксама раённага спаборніцтва за дасягненне высокіх паказчыкаў на нарыхтоўцы кармоў за 2016 год (вынікі спаборніцтва былі надрукаваны ў мінулым, святочным нумары раённай газеты).

Дыпломы райвыканкама і грашовыя прэміі ўручылі прадстаўнікам сельгасарганізацый старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў і яго першы намеснік, начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Адамаў, які таксама выказаў словы віншаванняў і пажаданняў у адрас аграрыяў і перапрацоўшчыкаў.
Зала сустракала пераможцаў шчырымі апладысментамі: як кажуць, па заслугах — і гонар.

Віншаванні са святам прагучалі і ад старшыні райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктара Ставера. Ён уручыў Па-дзяку Магілёўскага абкама прафсаюза работнікаў АПК аграному РАПТЗ Але Чудапал, Ганаровую грамату райкама прафсаюза — інжынеру-энергетыку, намесніку старшыні прафкама ЗТАА “Кіраўскі харчовы камбінат” Уладзіміру Маскалёву, аб’явіў падзякі бухгалтару, старшыні рэвізійнай камісіі пярвічнай прафсаюзнай арганізацыі КСУП “Барчыцы-агра” Юліі Гушчынай, загадчыцы аптэкі ВСУ “Кіраўская райветстанцыя” Галіне Захожай, загадчыцы МТФ “Дабрыца”, члену прафкама ААТ “Дабаснянскае” Таццяне Маславай, бухгалтару, члену прафкама КСУП “Жылічы” Анастасіі Панталонавай, учотчыку трактарнай брыгады, прафгрупоргу СВК “Рассвет” імя К.П.Арлоўскага Вользе Свірко, брыгадзіру паляводчай брыгады КСУП “Ніва-Барсукі” Сяргею Сіўчыкаву, дыпломы раённай прафсаюзнай арганізацыі Беларускага прафсаюза работнікаў АПК — аператару па дарошчванні БРЖ КСУП “Чырвоны баец” Галіне Здункевіч і аператару зернесушыльнага комплексу РАПТЗ Аляксандру Малойку. Граматай ААТ «Бабушкина крынка» — кіруючая кампанія холдынга “Магілёўская малочная кампанія “Бабушкина крынка» ўзнагароджана швачка філіяла “Кіраўскі” Паліна Кандрацьева.

Ёсць хлеб — будзе песня! Культработнікі, удзельнікі мастацкай самадзейнасці, моладзь, дзеці падрыхтавалі для віноўнікаў урачыстасці шмат музычных падарункаў, і настрой у зале быў сапраўды святочным.
Наталля ХАДАКОВА.

den-s-x-35den-s-x-2aaa111
den-s-x-9
den-s-x-3den-s-x-8den-s-x-18den-s-x-4den-s-x-5den-s-x-6den-s-x-10den-s-x-11den-s-x-13den-s-x-14den-s-x-16den-s-x-17den-s-x-12den-s-x-15den-s-x-7den-s-x-20den-s-x-25den-s-x-21den-s-x-22den-s-x-24den-s-x-27den-s-x-28den-s-x-29den-s-x-25-2den-s-x-32den-s-x-31den-s-x-34den-s-x-33
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Профилактика и безопасность

Профилактика краж велосипедов

27 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Осторожно! Мошенники представляются операторами сотовой связи

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

С 14 ноября 2024 года запущен республиканский социальный проект по поддержке спорта и здорового образа жизни «Супер либеро»

27 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

27 ноября 2024
Читать новость
Общество

Заседание комиссии

27 ноября 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан

27 ноября 2024
Читать новость