Памяць аб знакамітым земляку
На Кіраўшчыне свята шануюць памяць аб славутым земляку, першым старшыні калгаса “Рассвет” Кірылы Пракопавічы Арлоўскім, імя якога зараз носіць гаспадарка. Учора, 30 студзеня, споўнілася 119 гадоў з дня яго нараджэння.
Усе мы добра ведаем этапы дзіўнага, насычанага лёсу К.П.Арлоўскага, адзначанага дзвюма Залатымі Зоркамі Героя Савецкага Саюза, пяццю ордэнамі Леніна, двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцягу і шматлікімі медалямі.
Учора піянеры Мышкавіцкай СШ у школьным музеі імя К.П.Арлоўскага нагадалі этапы легендарнага жыцця свайго земляка, жывыя сведкі якога — многія экспанаты тутэйшай экспазіцыі.
Рабяты ведаюць, што ён быў удзельнікам грамадзянскай вайны ў Іспаніі, савецкім разведчыкам у Кітаі, кіраўніком партызанскага атрада ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Страціўшы з-за ранення абедзве рукі, не скарыўся лёсу, узначаліў калгас у родных Мышкавічах, які вывеў на самыя перадавыя пазіцыі. А вінтоўка і плуг, якія знаходзяцца ля падножжа бюста Кірыла Пракопавіча Арлоўскага, устаноўленага ў цэнтры Мышкавіч — гэта два сімвалы яго чалавечага лёсу.
Школьнікі, нагадваючы радкі біяграфіі славутага земляка, вучацца на яго прыкладзе лепшым патрыятычным і чалавечым якасцям: любові да роднай зямлі, адданасці Айчыне, працавітасці і адвазе .
На здымку: вучні 5 і 7 класаў Мышкавіцкай СШ разам з педагогам-арганізатарам Марынай Валько ў музеі імя К.П.Арлоўскага.