Перамога — адна на ўсіх!

Перамога — адна на ўсіх!

obschayz1

 

_MG_1933_MG_2216_MG_2532_MG_2704_MG_2878

Беларусь адзначыла знамянальную дату — 70-годдзе Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На Кіраўшчыне напярэдадні слаўнай гадавіны быў праведзены шэраг мерапрыемстваў: праходзіла раённая акцыя “Дарогамі Перамогі”, адбыліся шматлікія сустрэчы-гутаркі ветэранаў вайны з вучнямі школ і моладдзю, прадстаўнікамі арганізацый і ўстаноў. На тэрыторыі раёна да помнікаў, брацкіх магіл і абеліскаў былі ўскладзены вянкі і кветкі.
Па-асабліваму сонечнай, яркай і прыгожай, патанаючай ў квецені садоў і маладой зеляніне дрэў, сустракала Кіраўская зямля самае светлае, радаснае і знамянальнае свята — Дзень Перамогі.
Раніцай 9 Мая каля брацкай магілы воінаў і партызан, загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны, па вул.Гагарына сабраліся ветэраны вайны, воіны-інтэрнацыяналісты, прадстаўнікі раённай улады, працоўных і вучнёўскіх калектываў, раённых арганізацый грамадскіх аб’яднанняў і госці нашага горада. З патрыятычнай чырвона-зялёнай стужкай з яблыневай кветкай на грудзях, якая ў межах рэспубліканскага праекта “Кветкі Вялікай Перамогі” сімвалізуе Перамогу, з гроздкамі рознакаляровых шароў і прыгожымі букетамі кветак, людзі прыйшлі на гэтае свяшчэннае месца, каб аддаць даніну павагі і ўдзячнасці тым, хто, не шкадуючы ўласнага жыцця, набліжаў Перамогу, а таксама ўшанаваць памяць загінуўшых.

Адбыўся мітынг-рэквіем «Салдацкай мужнасці вернасць захоўваючы…», прысвечаны 70-годдзю Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне. З прывітальным словам да сабраўшыхся звярнуўся старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. Ён адзначыў, што Дзень Перамогі — самае дарагое свята для кожнага з нас. Менавіта беларускі народ першым прыняў на сябе ўдар нямецка-фашысцкіх захопнікаў, стаўшы жывым шчытом на іх шляху і сарваўшы планы маланкавай вайны. На беларускай зямлі безадмоўная гітлераўская ваенная машына, якая прайшла пераможным прускім маршам па дарогах краін Еўропы, упершыню дала збой. Фашысты сустрэ-ліся з войскам і народам, які стаяў да смерці, абараняючы кожную пядзю сваёй зямлі. Полымя вайны не абмінула і Кіраўшчыну. Тут гітлераўцы правялі дзесяткі карных аперацый супраць партызан і мірных жыхароў. Самая масавая з іх — трагедыя в.Боркі, дзе былі спалены зажыва 1800 мірных жыхароў. Аднак зверствы захопнікаў не зламалі волю кіраўчан, нашы землякі мужна супрацьстаялі ворагу, браліся за зброю, папаўняючы рады партызанскіх атрадаў і брыгад. Кіраў-шчына ганарыцца, што сярод удастоеных у гады вайны звання Героя Савецкага Саюза 6 нашых землякоў. Восем жахыроў раёна былі ўдастоены ордэна Леніна, 31 — ордэна Чырвонага Сцяга, 212 — Чырвонай Зоркі, 97 — ордэна Славы, 687 чалавек — баявых медалёў. Слаўныя сыны сваёй Айчыны ў гады вайны праявілі свае найлепшыя якасці — патрыятызм, працавітасць, веру ва ўласныя сілы, разважлівасць, уменне не адступаць перад цяжкасцямі, адзначыў Аляксандр Бутараў.
28 чэрвеня 1944 года Кіраўшчына была цалкам вызвалена ад акупантаў.
“Гістарычныя падзеі Вялікай Айчыннай вайны прымушаюць нас атрымліваць сур’ёзныя ўрокі. Клопат пра бяспеку краіны — гэта найважнейшая задача як прафесійнай арміі, так і кожнага грамадзяніна нашай краіны. Мы абавязаны захаваць галоўны наш здабытак — свабоду і незалежнасць, каб героі-вызваліцелі ганарыліся нашымі поспехамі, як дастойным працягам сваіх заваёў. Слаўныя працоўныя традыцыі кіраўчан у пасляваенныя гады праславілі наш раён далёка за межамі краіны.
Прыемна адзначаць, што і найноўшая гісторыя папоўнілася шэрагам дастойных працоўных заслуг жыхароў раёна. Кіраўшчына і сёння працягвае ўтрымліваць лідзіруючыя пазіцыі па многіх напрамках. З напаўразбуранага вайной Кіраўск ператварыўся ва ўтульны, добраўпарадкаваны і камфортны для пражывання горад”, — адзначыў старшыня райвыканкама.

Кіраўнік раёна павіншаваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны са светлым і вялікім святам — Днём Перамогі, пажадаў ім як мага надалей заставацца ў страі і служыць для маладога пакалення прыкладам мужнасці і стойкасці духу.
Аляксандр Бутараў таксама адзначыў, што 10 мая ў нашай краіне адзначаецца Дзень Дзяржаўных сімвалаў Рэспублікі Беларусь — Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага флага. Старшыня райвыканкама пажадаў жыхарам Кіраўшчыны, каб галоўныя сімвалы краіны, як найвялікшыя нацыянальныя каштоўнасці, для кожнага былі стымулам для новых працоўных перамог, здзяйсненняў і імкненняў да пастаяннага развіцця.
Да глыбіні душы кранулі прысутных на мітынгу словы ветэрана Вялікай Айчыннай вайны Рыгора Іванавіча Куцілкіна. Ён адзначыў, што для беларускага народа, які прынёс на алтар Перамогі трэцюю частку сваіх суграмадзян, вайна ніколі не стане далёкім мінулым. “Мы не маем права забыць, якой цаной дасталася Перамога. Змагаючыся з ворагам на франтах і ў партызанскіх лясах, самааддана працуючы ў тыле, савецкі народ гінуў, але не сдаваўся — дзеля светлай будучыні і мірнага жыцця нашчадкаў, дзеля свабоднай і незалежнай Айчыны. І гэтую свабоду мы абавязаны берагчы любой цаной, мы павінны сваёй добрасумленнай працай, патрыятызмам умацоўваць сваю дзяржаву”, — адзначыў ветэран.
“У сучаснай моладзі — асаблівая адказнасць за мір на зямлі, за захаванне памяці пра гераічнае мінулае”, — з такімі словамі звярнулася да ветэранаў вайны вучаніца гімназіі Дар’я Вароніч. У першую чаргу, дзяўчына падзякавала ім за тое, што сучасная моладзь і іх бацькі не ведаюць, што значыць жыць на акупіраванай тэрыторыі, уздрыгваць ад выбухаў, сціскацца ў жаху, калі на цябе накіравана дула аўтамата, па некалькі дзён нічога не есці… “Мы, маладое пакаленне, прыкладзем усе намаганні, каб быць дастойнымі вашых слаўных подзвігаў, каб памяць аб гераічным мінулым нашага народа не знікла з памяці людской”, — адзначыла дзяўчына.
У знак вялікай павагі і ўдзячнасці ветэранам былі ўручаны прыгожыя майскія кветкі.
Як сімвалы стойкасці і адзінства нашага народа, непагаснасці памяці пакаленняў, да брацкай магілы школьнікамі былі паднесены запаленыя лампадкі. Прысутныя на імгненне застылі ў мінуце маўчання па загінуўшых суайчынніках. Пасля да брацкай магілы былі ўскладзены вянкі і кветкі. Першы кошык памяці — ад старшыні райвыканкама Аляксандра Бутарава і Ганаровага грамадзяніна Кіраўскага раёна, ветэрана працы Аляксандра Серакова, затым, — вянкі і кветкі ад ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, воінаў-інтэрнацыяналістаў, працоўных і вучнёўскіх калектываў і ўдзячных нашчадкаў.
1 мая бягучага года, ля Алеі Славы Герояў працы і воінскай доблесці, пачала свой шлях раённая акцыя “Дарогамі Перамогі”, у межах якой былі наладжаны аўтамотапрабег па мясцінах баявой славы раёна і велазаезд па вуліцах Кіраўска. У межах гэтай акцыі былі сабраны розныя звесткі, пісьмы з фронта, запісаны ўспаміны ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія потым увайшлі ў кнігу “Ведаем і помнім”.
Падчас мітынгу старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў перадаў кнігу “Ведаем і помнім” дырэктару гімназіі Галіне Русецкай для захоўвання ў музеі ўстановы. Падчас мітынгу старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў перадаў кнігу дырэктару гімназіі Галіне Русецкай для захоўвання ў музеі ўстановы.
Святочная калона, на чале якой — вялікі чырвоны сцяг, што нясуць воіны тэрміновай службы, далей — эскорт машын з галоўнымі героямі ўрачыстасцей — ветэранамі Вялікай Айчыннай вайны, у суправаджэнні духавога аркестра крочыць па вуліцы імя Кірава. Паабапал яе — піянеры з кветкамі і флажкамі, кіраўчане, госці вітаюць удзельнікаў урачыстага шэсця.
На святочна ўпрыгожанай імправізаванай сцэне на плошчы імя Кірава да ўвагі ўдзельнікаў урачыстасцей — тэатралізаваны канцэрт “Усім Вам, хто вынес тую вайну, — паклон і памяць пакаленняў!”.

…Гучаць фанфары “Дзень Перамогі”, хвалюючы голас Левітана: “Увага! Гаворыць Масква! 8 мая 1945 года ў Берліне прадстаўнікамі Германскага Вярхоўнага камандавання падпісаны акт аб безагаворачнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл. Вялікая Айчынная вайна, якую вёў савецкі народ супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў, пераможна завершана. Германія поўнасцю разгромлена!”
70 гадоў таму, як залпы салютаў, над светам пра-грымела такое запаветнае слова “ПЕРАМОГА!”, і людское мора змяшалася з морам квітнеючага бэзу і слязамі радасці…
Якое дарагое гэтае слова для ветэранаў вайны і ўсіх тых, каму давялося перажыць ваеннае ліхалецце, і для сённяшняга пакалення: практычна ў кожнай беларускай сям’і ў барацьбе з фашысцкай навалай удзельнічалі родныя ці блізкія, многія з іх не вярнуліся з поля бою.
Падчас таго, як на сцэне адзін за адным разгортваюцца эпізоды апошняй даваеннай ночы, калі паўсюдна былі выпускныя балі, страшных імгненняў пачатку вайны і цяжкага шляху да Перамогі, гучаць радкі пісьмаў салдат з фронту, у многіх гледачоў на вачах блішчаць слёзы.
Пад гукі метранома ўсе застываюць у мінуце маўчання аб загінуўшых…
Тэатралізаваная праграма, падрыхтаваная і ўвасобленая на сцэне ў большасці сваёй моладдзю і школьнікамі, усхвалявала, нікога не пакінула раўнадушным. Юнакі і дзяўчаты Кіраўшчыны ў Год моладзі зрабілі дастойны падарунак ветэранам і землякам да 70-годдзя Вялікай Перамогі. Жыццесцвярджальныя моманты праграмы вык-лікалі незабыўныя эмоцыі:
«9 Мая — весна!
9 Мая — цветы!
И голубь летит в небеса
До самой высокой
звезды!
Повсюду —
улыбок восторг,
Седые солдаты в строю.
Спасибо, родные, за то,
Что взяли Победу в бою!»
У знак удзячнасці ветэранам за мірнае сёння дзеці ўручылі ім веснавыя кветкі, а дзяўчаты ў нацыянальных касцюмах — памятныя сувеніры.
Па плошчы крочаць будучыя салдаты — юнакі веснавога прызыву-2015. У іх адрас гучаць пажаданні быць дастойнымі прадаўжальнікамі ратных традыцый бацькоў і дзедаў, з гонарам несці званне воіна Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь.
Фінальную песню “Дзень Перамогі”, стоячы, спявалі разам з удзельнікамі канцэртнай праграмы ветэраны вайны, прадстаўнікі раённай улады і ўсе прысутныя.
У блакітнае сонечнае неба ўзляцелі чырвоныя і зялёныя паветраныя шары — па колерах Дзяржаўнага флага Рэспублікі Беларусь: няхай мір над нашым родным краем пануе заўжды!
На плошчы горада пад адкрытым небам была наладжана экспазіцыя “Сцяна памяці”, на якой размяшчаліся фотаздымкі ваенных гадоў, а таксама моманты сустрэч ветэранаў з моладдзю, працоўных дасягненняў жыхароў Кіраўшчыны. Увагу ўдзельнікаў свята таксама прыцягнула выстава экспанатаў часін вайны — зброя, вайсковая форма, каскі, салдацкія фляжкі і іншае.
У вайсковай палатцы працаваў кінатэатр пад адкрытым небам “Перамога”, дзе быў наладжаны прагляд дакументальнай кінахронікі і мастацкіх фільмаў аб Вялікай Айчыннай вайне. Усе жадаючыя мелі магчымасць пакаштаваць сапраўднай салдацкай кашы з палявой кухні. Побач разгарнуліся тэматычныя пляцоўкі “Вайна — зусім не фейерверк”, дзе былі ўвасоблены моманты франтавога жыцця абаронцаў Айчыны. Членамі БРСМ была падрыхтавана выстава фотаздымкаў “Памятаем аб мінулым … 70 гадоў міру!”
Сапраўдным горадам дзяцінства стаў гарадскі парк: малышы скакалі на батутах, каталіся на машынках, з дапамогай масак і іншых аксэсуараў ператвараліся ў супергерояў і прынцэс, ласаваліся марожаным і сокамі, назіралі за насельнікамі заакутка і каталіся на конях.
Аматары здаровага ладу жыцця сабраліся на гарадскім стадыёне, дзе праходзілі спаборніцтвы па міні-футболе, першынство па лыжаролерах і ролікавых каньках сярод аматараў. Эмацыянальна падтрымлівалі балель-шчыкі ўдзельнікаў спартландыі сярод вучняў гімназіі і СШ №1. Сімваліч-на, што ў гэты дзень кожная каманда з асаблівым жаданнем імкнулася да перамогі. Прадэманстраваць сваю спартыўную падрыхтоўку ўсе жадаючыя змаглі ў розных відах спорту: перацягванні каната, дартсе, падняцці гіры і інш.
Увечары на плошчы горада адбыўся святочны канцэрт “Перамога — адна на ўсіх!”. У 22 гадзіны неба над Кіраўскам расквецілася яскравым і відовішчным салютам у гонар Вялікай Перамогі. Пасля гэтага была наладжана святочная дыскатэка.
На працягу ўсяго святочнага мерапрыемства кіраўчане і госці горада мелі магчымасць адпачыць на ўладкаваных пляцоўках, пачаставацца смачнымі блінамі з шашлыком, салодкасцямі і фруктамі.
Людміла СЯМЁНАВА,
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов машинного доения коров сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2024 год

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем