Правільна выбраная прафесія — залог поспеху

Правільна выбраная прафесія — залог поспеху

Складаная і шматгранная служба супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, напрамкі іх дзейнасці ахопліваюць практычна ўсе сферы жыцця. Цяжка ўявіць функцыянаванне дзяржаўных органаў, прадпрыемстваў і ўстаноў без работы супрацоўнікаў міліцыі. Свой уклад у ахову грамадскага парадку, прафілактыку і раскрыццё правапарушэнняў і злачынстваў, абарону канстытуцыйных правоў грамадзян уносяць усе службы органаў унутраных спраў. Але заўсёды на асаблівым месцы знахо-дзіцца служба ўчастковых інспектараў міліцыі, менавіта да іх, як правіла, людзі ідуць са сваімі бедамі і радасцямі… Невыпадкова гавораць, што назва пасады “участковый” — ад слова “участие”.

katar

З самага дзяцінства адным з любімых заняткаў Сяргея Катаражука было назіранне за жыццём іншых людзей, магчыма, гэта і паўплывала на яго далейшы выбар сферы дзейнасці: на дадзены момант ён з’яўляецца участковым інспектарам РАУС па Дабаснянскім сельскім Савеце, мае званне старшы лейтэнант міліцыі.
Пасля заканчэння школы Сяргей паступіў у Бабруйскі аграрна-эканамічны каледж. Затым скончыў Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію. Працаваў у нашым раёне ў былым  калгасе імя Дзяржынскага, потым — у СВК “Чырвоны баец”, дзе зарэкамендаваў сябе адказным, добрасумленным і якасна выконваючым сваю справу спецыялістам.
У 2010 годзе, пасля заканчэння Вучэбнага цэнтра МУС РБ па падрыхтоўцы, павышэнні кваліфікацыі і перападрыхтоўцы кадраў органаў унутраных спраў ён прыйшоў на пасаду ўчастковага інспектара міліцыі аддзялення аховы правапарадку і пра-філактыкі міліцыі грамадскай бяспекі аддзела ўнутраных спраў райвыканкама.
Далёка не кожнаму ўчастковаму інспектару ўдаецца знайсці індывідуальны падыход літаральна да кожнага жыхара на сваім участку (у яго са-стаў уваходзяць 28 населеных пунктаў, КСУП “Жылічы”, СВК “Добасна-агра” і сельскагаспадарчы каледж). Бо, як адзначыў С.В.Катаражук, там жывуць не толькі законапаслухмяныя грамадзяне, але і парушальнікі закона, праблемныя сем’і. Менавіта з такім кантынгентам даводзіцца працаваць старшаму лейтэнанту кожны дзень. І калі праца дае вынік, надыходзіць той самы доўгачаканы момант радасці, прыходзіць пачуццё задавальнення і разумення таго, што яго праца неабходная.
Насельніцтва паважае ўчастковага інспектара за ўменне не скарацца цяжкасцям, за гатоўнасць заўсёды, у любы час дня і ночы, прыйсці на дапамогу.
На мерапрыемстве, прысвечаным 90-годдзю службы МУС, шасцёра ўчастковых інспектараў з Магілёўскай вобласці, у тым ліку і Сяргей Катаражук, былі ўзнагароджаны дыпломамі і каштоўнымі падарункамі за адказную службу.
Старшы лейтэнант лічыць, што ў яго рабоце немалаважныя прыстойнасць, веданне законаў, павага да людзей і абарона пацярпелых. Ён ніколькі не сумняваецца ў тым, што выбраў правільную прафесію.
Варта адзначыць, што С.В.Катаражук узнагароджаны знакам “Ганаровы донар”: за 10 гадоў ён здаў 40 данацый крыві! Гэта пахвальна, бо гэта можа выратаваць жыццё якому-небудзь чалавеку, калі яму будзе патрэбна кроў. Вось, напрыклад, нядаўна Сяргею Васільевічу патэлефанавалі і паведамілі, што тэрмінова патрабуецца кроў яго групы, і ён адразу адгукнуўся на просьбу…
У жыцці важна быць не толькі прафесіяналам сваёй справы, але і спагадлівым чалавекам, да якога можна прыйсці ў цяжкую хвіліну за дапамогай. Менавіта такім чалавекам і з’яўляецца ўчастковы інспектар Сяргей Васільевіч Катаражук.
Марыя СМОЖНАЯ.

Последние новости

Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

В общественной приемной Кировской районной организации РОО “Белая Русь” продолжается сбор подписей по выдвижению Александра Григорьевича Лукашенко кандидатом в Президенты Республики Беларусь

19 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем