Правілы ведаем і выконваем!

Правілы ведаем і выконваем!

У межах Адзінага дня бяспекі ў мінулую суботу ў раённым Доме культуры адбылося маштабнае прафілактычнае мерапрыемства, якое арганізавалі службы, адказныя за забеспячэнне бяспекі жыццядзейнасці, кіраўніцтва раённай арганізацыі РГА “Белая Русь” для вучняў гарадскіх школ і настаўнікаў, прадстаўнікоў прадпрыемстваў, арганізацый, устаноў. Дзеянне разгарнулася як ва ўстанове культуры, так і на вуліцы, на пляцоўцы перад РДК.
Фае было раздзелена на зоны актыўнасці. Для замацавання ведаў па бяспецы жыццядзейнасці ў быту працавала інтэрактыўная пляцоўка РАНС “Правядзі час з карысцю”. Тут найбольшую актыўнасць і дапытлівасць паказалі школьнікі. Тыя, хто лепш з іх адказваў на пытанні, вырашаў розныя прапаноўваемыя сітуацыі па бяспецы жыццядзейнасці, атрымалі альбомы для расфарбоўвання.
Працавала фотазона, дзе кожны мог прымерыць баявое адзенне супрацоўніка МНС і зрабіць фота на памяць. Жадаючых было шмат, тым больш, што адзін з супрацоўнікаў РАНС быў у форму пажарнага мінулых гадоў.
Нагадалі вучням і пра тое, як карыстацца мабільным дадаткам “МЧС Беларуси: помощь рядом”.
Арганізавалі работу тэматычных інтэрактыўных пляцовак і Кіраўскі раён газазабеспячэння філіяла ПУ “Бабруйскгаз”, раённай энергагазавай інспекцыі, раённага аддзялення Дэпартамента аховы МУС Рэспублікі Беларусь, каля якіх таксама было людна: удзельнікі на практыцы замацоўвалі правілы бяспекі, цікавіліся спецыфікай работы гэтых службаў.
У відэазале ўсе паглядзелі фільм на супрацьпажарную тэматыку.
Мерапрыемства працягвалася на пляцоўцы перад РДК, дзе стаялі аўтамабілі розных службаў. Работнікі газазабеспячэння правялі з рабятамі гутарку, як правільна карыстацца газавай плітой, якая, дарэчы, была ўстаноўлена тут жа. Яны таксама паказалі імправізацыю пра тое, якім моцным можа быць выбух нават ад невялікай уцечкі газу. Каля пажарнай машыны прысутныя цікавіліся нюансамі выкарыстання спецабсталявання. У аўтамабілі хуткай медыцынскай дапамогі медработнікі цэнтральнай раённай бальніцы адпрацавалі з усімі жадаючымі навыкі аказання першай медыцынскай дапамогі пацярпеўшаму.
Райспажыўтаварыства паклапацілася пра тое, каб удзельнікі змаглі падсілкавацца: працаваў буфет з рознымі салодкасцямі.
Думаецца, галоўная мэта мерапрыемства – нагадаць грамадзянам аб бяспецы жыццядзейнасці, даць магчымасць праверыць свае веды правілаў бяспекі, навыкі, была выканана. Прычым у цікавым, нестандартным фармаце, што выклікала асаблівы інтарэс.
Наталля ХАДАКОВА. Фота аўтара.

 

Последние новости

Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов машинного доения коров сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2024 год

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем