Прызнаннеі ўзнагарода за працу

Прызнаннеі ўзнагарода за працу

Галіна СЛАБОДНІКАВА: “Сакрэт поспеху нашага раёна – у каманднай рабоце”. У пятніцу, 21 лютага, у Палацы культуры вобласці адбылося ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае падвядзенню вынікаў работы Магілёўскай вобласціза 2024 год. Былі вызначаны пераможцы спаборніцтва па сацыяльна-эканамічным развіцці сярод гарадоў і раёнаў Прыдняпроўскага краю. Прыемна, што сярод раёнаў з колькасцю насельніцтва да 20 тысяч чалавек першае месца – у Кіраўскага раёна!


Звяртаючыся да працаўнікоў розных галін эканомікі Магілёўшчыны, якія сабраліся ў зале, старшыня аблвыканкама Анатоль Ісачанка падкрэсліў, што дзякуючы працы жыхароў рэгіёну летась агульны аб’ём інвестыцый у асноўны капітал склаў 4 млрд беларускіх рублёў з тэмпам росту 124,6%, што з’яўляецца лепшым паказчыкам у рэспубліцы і добрым зачынам для ўстойлівага развіцця на перспектыву. Стабільная праца рэальнага сектара эканомікі дазволіла забяспечыць рост заработнай платы практычна на 20%. Рост валавога рэгіянальнага прадукту склаў 104,7%, – гэта самы высокі паказчык за апошнія 12 гадоў. За мінулы год вобласць атрымала звыш 1 млрд беларускіх рублёў чыстага прыбытку, гэта ў 2,6 разы больш, чым у 2023 годзе.
Як адзначыў Анатоль Міхайлавіч, усё гэта робіцца для людзей: “Усё, што мы з вамі робім, мы робім дзеля людзей, дзеля будучыні нашых дзяцей. Ад вынікаў працы напрамую залежыць рэалізацыя ўсіх сацыяльных праектаў, якіх, дарэчы, у нас нямала – гэта будаўніцтва дарог, жылых дамоў, школ, дзіцячых садкоў, бальніц”.
Кіраўнік вобласці асабліва падкрэсліў, што спыняцца на дасягнутым нельга, наперадзе – вялікія планы.
“У аснове поспехаў нашай вобласці заўсёды будзе стаяць чалавек – працавіты, сумленны і таленавіты. 2025 год даў старт пяцігодцы якасці. Гэта каласальны прастор для ініцыятывы. Таму мы павінны павысіць не толькі якасць вырабляемых тавараў і паслуг, галоўнае – павысіць якасць жыцця нашых людзей”.
Старшыня аблвыканкама ўручыў заслужаныя ўзнагароды прадстаўнікам розных прафесій і сфер дзейнасці вобласці. Сярод узнагароджаных – Кіраўскі раён. Пераходны сцяг, Дыплом I ступені і грашовую ўзнагароду ў памеры 450 базавых велічынь Анатоль Ісачанка ўручылі старшыні Кіраўскага райвыканкама Галіне Слабоднікавай.
Кіраўчане паўтарылі поспех 2023 года. Галіна Паўлаўна адзначыла, што сакрэт такога поспеху ў каманднай рабоце:
– Мінулы год быў для нашага раёна насычаным і неардынарным, але разам з тым выніковым. Раён па-ранейшаму з’яўляецца лідэрам у вобласці па многіх паказчыках. Кіраўчане сваімі поспехамі паказваюць, што родная зямля – у надзейных руках.
Так, мы паўтарылі леташні поспех, а як вядома, утрымаць пазіцыю значна складаней, чым дасягнуць яе. Сакрэт поспеху нашага раёна – у каманднай рабоце. Кіраўчане працавітыя, захопленыя сваёй справай людзі. Кожны на сваім працоўным месцы адказна падышоў да выканання даручанага ўчастка.
Але дасягнутае сёння толькі чарговы этап нашага руху наперад. Мы разумеем, што 2025 год павінен стаць перыядам далейшага абнаўлення, а для гэтага неабходна рэалізаваць увесь існуючы патэнцыял. Таму мы павінны быць яшчэ больш сабранымі і мэтанакіраванымі, праектаваць і выбудоўваць новыя стратэгіі, фарміраваць новыя пункты росту ў эканоміцы. Выказваю ўсім жыхарам раёна словы вялікай удзячнасці за дасягнутыя вынікі, майстэрства і добрасумленную працу.
Старшыня райвыканкама выразіла ўпэўненасць, што стараннасць і адданасць справе кожнага жыхара раёна працягнуць прыносіць паспяховыя вынікі і ў будучым, што будзе садзейнічаць росквіту нашага раёна, вобласці і краіны ў цэлым.


Галіна РУСЕЦКАЯ.
Фота Уладзіміра КАПУЗЫ.

Последние новости

Актуально

Прошёл праздничный концерт, посвящённый Дню защитников Отечества

24 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Уважаемые кировчане!

23 февраля 2025
Читать новость
Сельское хозяйство

Пытанням вытворчасці прадукцыі жывёлагадоўліі падрыхтоўкі да пасяўной –саблівая ўвага

22 февраля 2025
Читать новость
Актуально

Прызнаннеі ўзнагарода за працу

21 февраля 2025
Читать новость
Актуально

21 февраля – Всемирный день экскурсовода

21 февраля 2025
Читать новость
Актуально

22 февраля – поминальная родительская суббота

21 февраля 2025
Читать новость