Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

Штогод у першую нядзелю снежня ў Беларусі адзначаецца Дзень юрыста.

Гэтае свята – даніна павагі людзям, якія стаяць на варце правоў і законных інта­рэсаў грамадзян, прызнанне заслуг усіх тых, хто прысвяціў сваё жыццё такой неабходнай дзяржаве юрыдычнай дзейнасці – служэнню Закону, Праўдзе, Справядлівасці.

Юрыдычная прафесія ахоплівае шырокі спектр спецыяльнасцяў, кожная з якіх адыгрывае сваю ўнікальную ролю ў прававой сістэме. Сярод найбольш вядомых і запатрабаваных – адвакат, пракурор, суддзя, следчы, спецыяліст па кадрах, юрысконсульт, выкладчык права і навуковец-­юрыст. Кожны з гэтых напрамкаў патрабуе ад спецыяліста глыбокіх ведаў у галіне права, уважлівасці, адказнасці і ўмення працаваць з людзьмі. Юрыдычная прафесія спалучае ў сабе як тэарэтычныя веды, так і практычныя навыкі, і адкрывае перад прафесіяналамі шырокія магчымасці для развіцця кар’еры і ўдзелу ў вырашэнні найважнейшых пытанняў грамадства.

Таццяна Шашанка – юрыс­консульт Кіраўс­кага раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва, прафесіянал са шматгадовым вопытам работы. Яна адказвае за прававое забеспячэнне дзейнасці цэнтра: распрацоўку і аналіз нарматыўных актаў, кантроль за выкананнем заканадаўства ў арганізацыі, афармленне і вядзенне дакументацыі, працэдур закупак і іншае. Усё гэта патрабуе карпатлівай удумлівай працы.

Таццяна Сяргееўна мясцовая, кваліфікацыю юрыста атрымала ў Бабруйскім дзяржаўным аграрна-эканамічным каледжы. Сваю працоўную дзейнасць пачала судовым выканаўцам у судзе Кіраўскага раёна, пасля – РЦСАН, без малага 20 гадоў. Па слядах маці пайшоў і сын: атрымаў юрыдычную адукацыю.

“Работа цікавая. Люблю яе і адчуваю сябе на сваім месцы, – падзялілася сваімі меркаваннямі спецыяліст. – Але не магу сказаць, што ўсё так лёгка даецца, бо акрамя прававых пытанняў, даводзіцца разбірацца ў бухгалтарскіх і не толькі. Сёння, бадай што кожны чалавек ведае, што мала ведаць законы, трэба ўмець прымяняць іх на практыцы. А з улікам таго, што юрыдычным ведам уласціва састарвацца, так як мяняюцца законы і практыка іх прымянення, неабходна паспяваць за ўсімі абнаўленнямі і зменамі”.

Калегі па працы цэняць Таццяну Сяргееўну не толькі за яе прафесіяналізм, але і за выключныя чалавечыя якасці. Яны адзначаюць яе адказнасць, здольнасць да хуткага аналізу сітуацыі і ўменне знайсці аптымальныя рашэнні складаных пытанняў. Яна заўсёды гатова выслухаць, падтрымаць, дапамагчы знайсці выйсце. Дырэктар цэнтра Алеся Сітцава адзначае, што Таццяна Шашанка заўсёды аператыўна рэагуе на змены ў заканадаўстве, сваёй працай забяспечвае эфектыўнае функцыянаванне арганізацыі, на яе заўсёды можна спадзявацца. Работа Таццяны Сяргееўны адлюстроўваецца ў выніках працы калектыву.

Галіна РУСЕЦКАЯ. Фота Сяргея АЧЫНОВІЧА.

Последние новости

Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Живая память благодарных поколений

11 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Праздник встречи весны и духовного обновления

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В интересах всех и каждого

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Получение пенсий и некоторых выплат – только на базовые счета

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем