Сталі прызёрамі рэспубліканскага конкурсу

Каманды Жыліцкага сельгаскаледжа дастойна выступілі на рэспублікаснкім конкурсе па спецыяльнасці сярод навучэнцаў устаноў адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйныя праграмы сярэдняй спецыяльнай адукацыі, падпарадкаваных Міністэрству сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь. Гэты конкурс (раней — алімпіяда) праводзіцца штогод на базе Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі.
Гонар нашага каледжа адстойвалі навучэнцы, якія сталі пераможцамі ўнутранага конкурсу па спецыяльнасцях “Упраўленне ў АПК” і “Агранамія”. Да сур’ёзнага іспыту ў акадэміі яны рыхтаваліся на працягу некалькіх месяцаў. Трэба заўважыць, навучэнцам у падрыхтоўцы да конкурсу заўжды дапамагаюць выкладчыкі: даюць па-трэбныя веды не толькі на занятках, але і ў дадатковы час. Каманду “Упраўленне ў АПК” рыхтавалі Т.Г.Шэпшэлева (выкладчык эканамічных дысцыплін, старшыня цыклавой камісіі эканамічных дысцыплін; дысцыпліна “Эканоміка галіны”) і Н.Е. Мурашка (загадчык аддзялення “Упраўленне ў АПК”; дысцыпліна “Арганізацыя сельскагаспадарчай вытворчасці”). Каманду “Агранаміі” рыхтавалі выкладчыкі Л.В.Марцючэнка (дысцыпліна “Глебазнаўства, земляробства і меліярацыя”) і Р.О.Сілін (дысцыпліна “Раслінаводства”).
У састаў кожнай каманды ад каледжа ўваходзіла па 3 удзельнікі. Конкурс праводзіўся ў два этапы: тэарэтычны і практычны.
У ходзе напружанай барацьбы нашы каманды заваявалі два прызавых месцы! Каманда “Упраўленне ў АПК” заняла 2 месца сярод 6 каледжаў рэспублікі, якія прымалі ўдзел у конкурсе па дадзенай спецыяльнасці. У састаў каманды ўваходзілі навучэнцы 4 курса Марына Афанасьева, Максім Макаронак і Наталля Сакалоўская. Варта адзначыць, што Максім Макаронак заняў 2 месца сярод удзельнікаў у асабістым заліку.
Каманда “Агранаміі” прынесла нашаму каледжу 3 месца сярод 9 каманд, прымаўшых удзел у конкурсе па гэтай спецыяльнасці. У яе саставе таксама былі чацвертакурснікі: Людміла Васільева, Уладзімір Кархалёў, Аляксандр Карпейчык.
На ўрачыстай лінейцы ўдзельнікі конкурсу і вы-кладчыкі прымалі віншаванні ад адміністрацыі каледжа, выкладчыцкага саставу, навучэнцаў. Ім былі ўручаны дыпломы прызёраў, падзякі ад адміністрацыі навучальнай установы, грашовыя прэміі. Навучэнцаў таксама адзначыў рэктарат БСГА за добрыя веды і навыкі.
Дырэкцыяй Жыліцкага сельгаскаледжа былі ад-праўлены падзячныя пісьмы бацькам рабят, якія вылучыліся ў конкурсе.
Атрыманы рэзультат — даволі высокі, пажадаем жа нашым камандам утрымаць пазіцыі і ў наступным годзе!
Кацярына ЯКУШ,
выкладчык Жыліцкага
сельгаскаледжа.