Свята дабра і радасці

Свята дабра і радасці

Удзел у мерапрыемстве ў Палацы Рэспублікі прыняла дэлегацыя Магілёўскай вобласці, у тым ліку і юныя кіраўчане, – пераможцы алімпіяд, творчых конкурсаў і спартыўных спаборніцтваў, дзеці з мнагадзетных сем’яў і іншыя.
Сярод удзельнікаў – Паліна КОСЦЕВА, вучаніца СШ №2 імя К.П.Арлоўскага, якая падзялілася ўражаннямі ад свята:

– Я вельмі рада, што мне выпаў такі гонар – пабываць на рэспубліканскай ёлцы. Гэта паездка пакінула ў мяне добрыя ўражанні. Спачатку ў нашу забаўляльную праграму ўваходзіў цырк. Прадстаўленне было яркім і цікавым. Таксама мы наведвалі Палац Рэспублікі – гэта сапраўдная казка! Чароўная навагодняя атмасфера, створаная з дапамогай вялікай колькасці розных агеньчыкаў і іншых навагодніх упрыгожванняў. Вядома ж, усе мы вельмі чакалі і рады былі пачуць выступленне нашага Прэзідэнта Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. Ён нас віншаваў, шмат усяго жадаў і даў наказ добра вучыцца, праяўляць настойлівасць і цярпенне, каб дабіцца сваіх мэтаў у жыцці.
Само навагодняе прадстаўленне было падобна на мюзікл: вялікая колькасць песень, якія суправаджаліся танцамі. Усе танцы былі арыгінальнымі і прыгожымі, якасць іх выканання пакінула адно задавальненне.
Падчас нашага знаходжання ў Мінску нас смачна кармілі. Так як мы і начавалі ў сталіцы, вечарам для нас была падрыхтавана забаўляльная праграма: заняткі ў спартыўнай зале, дыскатэка і іншыя віды актыўнага адпачынку.
Адным словам, я атрымала масу прыемных уражанняў і яркіх эмоцый ад паездкі і ўдзячная ўсім, хто падарыў нам такое цудоўнае свята!

Последние новости

Актуально

Примите искренние поздравления с наступающим 2025 годом!

31 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Уважаемые жители Могилёвской области!Дорогие друзья!

31 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Свята дабра і радасці

31 декабря 2024
Читать новость
БРСМ

Цяпло і клопат напярэдадні святаў

31 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Безопасный Новый год

31 декабря 2024
Читать новость
Наши люди

История любви длиною в 65 лет

31 декабря 2024
Читать новость