У азнаменаванне слаўнай даты
У раёне працягваецца ўрачыстае ўручэнне юбілейных медалёў “70 год Перамогі ў Вя-лікай Айчыннай вайне 1941-1945 г.г.”. Увогуле іх атрымаюць 30 ветэранаў, удзельнікаў і інвалідаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама 394 былыя вязні фашысцкіх канцлагераў і месцаў прымусовага ўтрымання грамадзян, створаных фашыстамі і іх саюзнікамі.
Першымі 5 медалямі былі ўзнагароджаны ветэраны-кіраўчане ў раённым Доме культуры падчас мерапрыемства, прымеркаванага да Дня абаронцаў Айчыны. Да астатніх чатырох удзельнікаў Вялікай Айчыннай вайны, пражываючых у горадзе, на мінулым тыдні на дом наведаліся начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Свяцецкая, раённы ваенны камісар Сяргей Паддубны, старшыня раённага Савета ветэранаў Эма Карпук і ўручылі ім юбілейныя медалі, кветкі.
Разам з імі ветэранаў наведалі вучні гімназіі горада і СШ №1. Рабяты з цікавасцю паслухалі іх успаміны аб гадах ваеннага ліхалецця, незабыўных баявых паходах.
Да ветэранаў, інвалідаў і былых вязняў, пражываючых у сельскіх населеных пунктах, з ганаровай місіяй наведваюцца старшыні сельскіх Саветаў дэпутатаў і школьнікі.
Госці зычылі ветэранам моцнага здароўя, сямейнай цеплыні, падтрымкі родных і блізкіх, мірнага неба пад галавой.
А для таго, каб гэтыя людзі, якія, не шкаду-ючы свайго жыцця, адстаялі мір і незалежнасць роднай зямлі, на схіле свайго жыцця не заставаліся сам-насам са сваімі праблемамі мы абавязаны агортваць іх клопатам і ўвагай, аказваць неабходную дапамогу.
На здымках: падчас уручэння юбілейных медалёў ветэранам вайны Аркадзю Канстанцінавічу Шумілаву і Тамары Максімаўне Звягінцавай.