У гонар слаўнай даты

У гонар слаўнай даты

velo

У мінулую суботу атрымала свой працяг раённая акцыя “За здароўем — на веласіпедзе!”. Першы масавы велапрабег па вуліцах Кіраўска, ініцыіраваны старшынёй райвыканкама Уладзімірам Піскіжавым і падтрыманы членамі райвыканкама, кіраўнікамі і работнікамі арганізацый, моладдзю, быў праведзены ў лістападзе мінулага года і выклікаў шмат станоўчых эмоцый і водгукаў як ва ўдзельнікаў, так і гледачоў. Сёлетні велапрабег у межах акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!” быў прысвечаны 70-годдзю  вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Ён азнаменаваў пачатак эстафеты Агню Славы і памяці герояў, якая далей пройдзе па населеных пунктах Кіраўшчыны, мясцінах баявой і воінскай славы, дзе адбудуцца мерапрыемствы, прымеркаваныя да знамянальнай даты, а 3 ліпеня лампада з Агнём Славы і памяці герояў будзе ўрачыста ўстаноўлена ля брацкай магілы воінаў і партызан у Кіраўску. 

Летась кіраўчане рады былі вітаць на мерапрыемстве ў межах акцыі памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па пытаннях фізкультуры, спорту і развіцця турызму Максіма Рыжанкова. А сёлета ў акцыі прыняла ўдзел заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, васьмікратная чэмпіёнка свету па веласпорце, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года Наталля Цылінская.
Трэба адзначыць, гэты велапрабег вылучыўся яшчэ большай масавасцю ўдзельнікаў: у ім прыняло ўдзел больш двухсот чалавек розных узроставых катэгорый. У іх ліку былі старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў, ветэраны працы, работнікі райвыканкама, кіраўнікі і прадстаўнікі арганізацый, грамадскіх аб’яднанняў, моладзь, дзеці. Падчас урачыстага адкрыцця мерапрыемства ўсе выстраіліся на святочна аформленым гарадскім стадыёне. Веласіпеды ўдзельнікаў былі ўпрыгожаны георгіеўскімі стужкамі, флажкамі, паветранымі шарамі.
Вядучыя нагадалі радкі нашай гісторыі пра тое, як у баях за вызваленне Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў савецкія воіны праявілі мужнасць і адвагу, і няма сёння на беларускай зямлі такога месца, дзе не аддавалі б даніну глыбокай павагі героям вайны і іх подзвігам…

Удзельнікаў велапрабегу шчыра вітаў старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў. Ён падкрэсліў, што сёлетняя акцыя выходзіць за межы райцэнтра: эстафета Агню Славы і памяці герояў, якая стартуе ў гэты дзень, прысвечаная 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захоп-нікаў, пройдзе па ўсіх населеных пунктах раёна і завершыцца падчас святкавання Дня Незалежнасці Рэспублікі Беларусь у райцэнтры.
Старшыня райвыканкама з задавальненнем адзначыў, што падчас другой акцыі “За здароўем — на веласіпедзе!” яшчэ большая колькасць людзей, чым летась, выказала жаданне на асабістым прыкладзе паказаць, што веласіпед — гэта здорава і здарова. Брэнд Кіраўска, як веласіпеднага горада, падтрымліваецца і знаходзіць сваё развіццё, і кіраўнік раёна ўпэўнены, што акцыя будзе з кожным годам набіраць абароты.
Уладзімір Піскіжаў нагадаў, што велапрабег не носіць характар спаборніцтва і ставіць сваёй мэтай папулярызацыю веласіпеда як экалагічнага віду транспарту і здаровага ладу жыцця. Ён заклікаў удзельнікаў праехаць усю вызначаную дыстанцыю ў 8 кіламетраў з добрым настроем і дадаць бонусаў ва ўмацаванне свайго здароўя.
“Я вельмі рада таму, што разам з вамі сёння прымаю ўдзел у гэтым свяце, — адзначыла ў сваёй прамове Наталля Цылінская. — Інакш, чым свята, гэтае мерапрыемства не назавеш, і гэта асабліва дорага для мяне, бо веласіпед — частка майго жыцця”. Ганаровая госця падкрэсліла, што, улічваючы традыцыі раёна, звязаныя з веласіпедам і веласпортам, і тое, колькі дзяцей, моладзі прымае ўдзел у велапрабегу, відавочна, што расце добрая змена, якая праявіць сябе ў веласпорце. А ўвогуле веласіпед, адзначыла Наталля Цылінская — геніяльная вынаходка чалавецтва: па-першае, для паля-пшэння здароўя, па-другое, вельмі зручны від транспарту — няма праблем з “пробкамі” і паркоўкамі.
Заклікаючы прысутных дружна, агульнай камандай праехаць дыстанцыю, Наталля Цылінская адзначыла, наколькі пры гэтым важнае адчуванне пачуцця надзейнага локця таго, хто побач. Такое пачуццё патрэбна і ў жыцці…
Раўняючыся на ветэранаў вайны і працы, моладзь раёна імкнецца дасягаць вышынь у вучобе, грамадскай дзейнасці, спорце. Аб гэтым гаварылі падчас адкрыцця акцыі прадстаўнікі маладога пакалення.
… Гучыць музыка. На дарожцы стадыёна — вучні аддзялення веласпорту дзіцячай юнацкай спартыўнай школы, якія нясуць сімвалічную лампаду з Агнём Славы і памяці герояў. Далей яна накіруецца па мясцінах баявой славы раёна.
У неба ўзлятаюць паветраныя шары з пасланнем ад маладога пакалення Кіраўшчыны.
Велапрабег распачалі самыя малодшыя велагоншчыкі — удзельнікі дзіцячых спаборніцтваў, якія праводзяцца штогод у межах Мемарыяла Героя Савецкага Саюза, Героя Сацыялістычнай Працы Кірылы Пракопавіча Арлоўскага.
Далей уся вялікая калона веласіпедыстаў на чале з Уладзімірам Піскіжавым, Наталляй Цылінскай у су-праваджэнні аўтамабіляў ДАІ накіравалася па маршруце, які пралягаў па вуліцах Кіраўска. Прыўзняты настрой, спартыўны азарт, уменне валодаць веласіпедам рады былі прадэманстраваць усе ўдзельнікі. Асабліва прыгожа і ўражліва калона выглядала на галоўнай вуліцы райцэнтра. Яе шчыра віталі кіраўчане і госці горада.
А на фінішы дарэчы былі гарачы чай з пячэннем, якія прапаноўвалі работнікі райспажыўтаварыства.
Пасля фінішу мы пацікавіліся ва ўдзельнікаў велапрабегу іх уражаннямі.
Наталля Цылінская, ганаровая госця велапрабегу:
— Усё было проста здорава, нягледзячы на пахмурнае надвор’е. Праехалі і супраць ветру, і з бакавым ветрам, і па ветру, аб’ехалі ледзь не ўвесь горад. Атрымала вялікае задавальненне, запал бадзёрасці. Радуе, што разам ехалі і дзеці, і дарослыя: калі рабяты бачаць такі яскравы прыклад — сваіх бацькоў, дзядуляў з бабулямі, знаёмых — гэта вельмі карысна! Станоўчая энергетыка зыходзіла ад усіх удзельнікаў.
Яшчэ раз адзначу, што з такіх вось аматарскіх заездаў пачынаюцца чэмпіёны веласпорту. Хацелася б, каб і на іншыя рэгіёны гэтая ініцыятыва пераходзіла.
Ад імя Беларускай федэрацыі веласіпеднага спорту мы прывезлі ў падарунак Кіраўскай ДЮСШ два веласіпеды. Спадзяюся, гэта толькі пачатак нашага плённага супрацоўніцтва. А ад вашага раёна будзем чакаць новых спартсменаў-велагоншчыкаў.
Васіль Антонавіч Буслаў, ветэран Вялікай Айчыннай вайны:
— Мерапрыемства было цікавым, арганізавана на высокім узроўні. Нам, ветэранам вайны і працы, было прыемна чуць у свой адрас удзячныя словы ад маладога пакалення. І вельмі добра, што ў акцыі прымалі ўдзел і дзеці, і дарослыя розных узростаў. Я праехаў амаль усю дыстанцыю па вуліцах Кіраўска, хаця спачатку не думаў, што мне гэта будзе па сілах. Але, як гаворыцца, апетыт прыходзіць падчас яды. З’явіўся нейкі азарт, вырашыў праверыць, ці здолею, бо на такія працяглыя адлегласці даўно не ездзіў. І вось усё атрымалася, дома адпачыў, і адчуванне было нармальным. Рух — гэта добра для здароўя.
Выказваю ўдзячнасць кіраўніцтву раёна, усім арганізатарам мерапрыемства за запрашэнне, увагу.
Станоўчыя водгукі пасля велапрабегу выказвалі ўсе яго ўдзельнікі, з кім давялося пагаварыць. Нагадвалі, як у дзяцінстве вучыліся ездзіць на веласіпедзе, калі атрымалі ў падарунак ад бацькоў першага “жалезнага каня”, як перадаюць зараз навыкі язды на веласіпедзе сваім дзецям і ўнукам… І ўсе запэўнівалі, што з задавальненнем прымуць удзел у наступных велапрабегах.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

На здымку: на чале калоны ўдзельнікаў велапрабегу — заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь, васьмікратная чэмпіёнка свету па веласпорце, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2004 года Наталля Цылінская і старшыня райвыканкама Уладзімір Піскіжаў.

Последние новости

Актуально

 Внимание! Орудуют мошенники!

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

ПЕРВОЕ В БЕЛАРУСИ БЛОГЕРСКОЕ РЕАЛИТИ-ШОУ

4 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Оперативно реагировать в СМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем