У Кіраўску прайшла традыцыйная “Навагодняя міля-2017”

У Кіраўску прайшла традыцыйная “Навагодняя міля-2017”

milya-4milya-3milya-1milya-8milya-5milya-6milya-7milya-9milya-12milya-10milya-14milya-13milya-11milya-17milya-15На Кіраўшчыне існуе цудоўная спартыўная традыцыя: напярэдадні новага года праводзіць лёгкаатлетычныя спаборніцтвы “Навагодняя міля” са сваімі атрыбутамі і адметнасцямі, якія потым не парушаліся ніводны год. А, бадай, галоўнай стала тое, што даступныя забегі па вуліцах райцэнтра для любога жадаючага незалежна ад полу і ўзросту. Галоўнае — быць прыхільнікам здаровага ладу жыцця!..

У мінулую пятніцу аматары бегу зноў сабраліся каля галоўнай ёлкі раёна на плошчы імя Кірава. Трэба адзначыць, што атрымаліся спаборніцтвы  масавымі: усяго да ўдзелу ў забегах запісалася каля сотні чалавек — прадстаўнікоў навучальных устаноў, арганізацый і прадпрыемстваў раёна. Нямала прыйшло і балельшчыкаў, каб “пахварэць” за родзічаў, сяброў ці знаёмых.

Прабег праводзіўся ў васьмі ўзроставых групах. Узрост таксама ўплываў і на вызначэнне дыстанцый. Бегуны ад 12-ці гадоў да катэгорыі 55 гадоў і старэй, а таксама дзяўчынкі і жанчыны пераадольвалі дыстанцыю 1017 м. Стартаваўшы ад плошчы імя Кірава, яны рухаліся па аднайменнай вуліцы з паваротамі на вуліцы Камсамольскую, Савецкую і Ленінскую і фінішавалі там жа, дзе быў дадзены старт. Юнакі і мужчыны ад 16 да 49 гадоў рабілі большы круг, паварочваючы на вул. Савецкую з вул. Карла Маркса. Працягласць дыстанцыі была сімавлічнай: 2017 м!

Якая ж “Навагодняя міля” без Дзеда Мароза і Снягуркі?!.. Галоўныя навагоднія персанажы шчыра пажадалі ўдзельнікам ўдалых стартаў і фінішаў, а, галоўнае, бадзёрасці і святочнага настрою. І менавіта Дзед Мароз (і гэта таксама традыцыя) даваў стартавую адмашку для ўсіх бегуноў.

Першымі, у суправаджэнні аўтамашыны аддзялення дзяржаўтаінспекцыі РАУС стартавалі самыя юныя ўдзельнікі — хлопчыкі ва ўзросце 12-13 гадоў. Хутчэй за ўсіх дыстанцыю пераадолеў Ілья Несцярэнка з Мышкавіцкай СШ. За ім адпаведна фінішавалі Максім Няйштэтар з Паўлавіч і Ягор Сосаў з Добасны. У такой жа ўзроставай групе сярод дзяўчынак першынствавала прадстаўніца Баравіцкай школы Ксенія Гушчына. Яна змагла абагнаць бліжэйшых канкурэнтак з Паўлавіч Настассю Котаву і Крысціну Лазараву.

Ва ўзроставай групе сярод юнакоў 15-16 гадоў перамогу атрымаў Кірыл Шамедзька з Добасны, другое і трэцяе месцы заваявалі Ілья Сямёнаў са Скрыпліцы і Арцём Несцярэнка з Мышкавіч. У дзяўчат такога ж узросту перамагла яшчэ адна вучаніца Баравіцкай школы Юлія Калістратава. На другім і трэцім месцы аказаліся Надзея Белаглазава з Паўлавіцкай школы і Алена Федаровіч з Жыліч.

Самым хуткім сярод бегуноў 16-17 гадоў аказаўся Сяргей Сосаў з Жыліч. Другі і трэцім прызёрамі сталі адпаведна Сяргей Булах з ліцэя №15 і Раман Швец з Жыліч. Дзве Дар’і з гімназіі — Дямешка і Курбыка — занялі адпаведна першае і другое месцы сярод дзяўчат такога ж узросту. Замкнула прызавую тройку прадстаўніца ліцэя №15 Дзіяна Габрусь.

Імкліва пераадольвалі дыстанцыю мужчыны ва ўзросце ад 18 да 29 гадоў. У напружанай барацьбе перамогу святкаваў Павел Белахвостаў з Мышкавіч. Другі і трэці рэзультаты паказалі адпаведна Васіль Грыневіч з Жыліч і прадстаўнік ДЮСШ Максім Хамічэнка. А вось у жанчын у такой жа ўзроставай катэгорыі барацьбы не атрымалася. Адзінай прадстаўніцы ў забегу Вользе Міхайлюк з Жіліч канкурэнтак не знайшлося…

Зусім не было на старце і жанчын ва ўзроставай катэгорыі ад 30 да 39 гадоў. А вось у мужчын гэтай узроставай катэгорыі зноў атрымаўся напружаны паядынак за першае месца. Дасталося яно ліцэісту Алегу Цітарэнку. Другім фінішаваў Уладзімір Долгі з КСУП “Чырвоны баец”, трэцяе месца заняў Васіль Цітарэнка з Жыліч.

У мужчын ва ўзроставай катэгорыі ад 40 да 49 гадоў пермог Вадзім Курбыка, які прадстаўляў фізкультурна-спартыўны клуб раёна. Андрэй Бяляўскі з Мышкавіч і прадстаўнік УКП “Жылкамгас” Аляксей Пятроўскі занялі адпаведна другое і трэцяе месцы. У гэтай жа катэгорыі сярод жанчын зноў на старт вышла толькі адна аматарка бегу — супрацоўніца раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Наталля Курбыка, якая, як лёгка здагадацца, і стала пераможцай “Навагодняй мілі”. Уважлівы чытач, пэўна, заўважыў, што прозвішча Курбыка тройчы ўпамінаецца сярод пераможцаў і прызёраў. Так, гэта ўсе прадстаўнікі такой вось спартыўнай сям’і — бацька, маці і дачка. Выдатны прыклад для пераймання!

У самай ўзроставай катэгорыі — 55 гадоў і старэй прынялі ўдзел два прадстаўнікі: супрацоўнік раённага Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Генадзь Лагойка і неаднаразовы пераможца “Навагодняй мілі” Мікалай Галавач з ДЮСШ. Апошні з іх у чарговы раз стаў першым на дыстанцыі.

“Разагрэўшыся” на лёгкім марозцы са сняжком, пераадольваючы дыстанцыю, удзельнікаў на фінішы чакалі пачастункі, якія арганізаваў фізкультурна-спартыўны клуб раёна. Усе жадаючыя маглі пагрэцца і падсілкавацца гарачым чаем з пернікамі. А ўсім пераможцам і прызёрам яго старшыня Віктар Бялянаў уручыў прызы, спосарамі якіх сталі раённая арганізаця Федэрацыі прафсаюзаў Рэспублікі Беларусь і райкам прафсаюза работнікаў АПК. А галоўнымі падарункамі для ўсіх удзельнікаў стаў выдатны настрой і значная порцыя бадзёрасці, як таго і жадаў напачатку ім спаборніцтваў Дзед Мароз!

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость