У разгары палявыя работы ў СВК “Бераснёўскі” ААТ “Бабруйскаграмаш”

У разгары палявыя работы ў СВК “Бераснёўскі” ААТ “Бабруйскаграмаш”

Берия-1 Берия-3 Берия-2На якія палеткі ў гэтыя дні ні кінуць вокам, літаральна паўсюдна можна ўбачыць трактары з пэўнымі агрэгатам. Здзіўляцца не прыходзіцца: веснавая палявая кампанія ўсё больш набірае абароты, а вяскоўцы, у сваю чаргу, імкнуцца з карысцю, з прыцэлам на будучы добры ўраджай  выкарыстаць кожную хвіліну.

У разгары палявыя работы  і ў СВК “Бераснёўскі” ААТ “Бабруйскаграмаш”. Вядуцца яны адначасова на розных участках. Яравы клін у гаспадарцы згодна плана сёлета зойме 486 га. З іх 156 га засеюць ячменем, 80 га — аўсом, 100 га адведзена пад кукурузу на зерне і яшчэ 150 га зоймуць зернебабовыя. Акрамя таго плануецца на 100 га вырасціць цукровыя буракі, на 300 га — кукурузу на зялёную масу. Для фарміравання кармавой базы для грамадскага пагалоўя на значных плошчах бераснёўцы размясцяць таксама аднагадовыя і шматгадовыя травы.

За якаснае выкананне палявых работ, тэмпы іх вядзення кіраўніцтву сельгаспрадпрыемства хвалявацца не даводзіцца. Літаральна на ўсіх участках задзейнічаны вопытныя, правераныя земляробы, за плячамі якіх шмат сельскагаспадарчых сезонаў, самых розных работ і працоўных перамог.

Шпаркімі тэмпамі вядзецца ворыва. Гэты ўчастак даручаны “аксакалам” гаспадаркі Сяргею Міхалапу і Паўлу Шапоткіну. Важны момант для атрымання высокага ўраджаю сельгаскультур — своечасова закрыць вільгаць у глебе. Гэты від работ даручаны Івану Шапоткіну, які працуе на МТЗ-1221 з агрэгатам КП-6.

Зладжана працуе звяно па вывазу і ўнясенні арганікі. Павел Іваноў на “Амкадоры” пагрузіў 3500 тон угнаенняў. Уносяць іх пад будучыя пасевы Антон Трушкін, Сяргей Дрэнь, Міхаіл Быстроў. На гэтым жа ўчастку да нядаўняга часу шчыраваў Сяргей Шапоткін, які ўнёс 1674 тоны арганікі. А зараз ён уносіць мінеральныя тукі.

Сумленна працуюць сейбіты гаспадаркі. Генадзь Доўкша падсявае шматгадовыя травы.Са збожжавымі працаваць даручылі Віктару Скрыпунову. Штодзень на магутным “Беларусу-3022” ён завіхаецца на палях. На рахунку механізатара на бягучы момант каля 200 засеяных ячменем гектараў. Своечасовую дастаўку і загрузку насення забяспечвае яшчэ адзін вопытны працаўнік сельгаспрадпрыемства Міхаіл Іваноў.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

На здымках: сяўбу яравых збожжавых забяспечваюць Міхаіл Іваноў і Віктар Скрыпуноў; на ўзворванні глебы старанна працуюць Сяргей Міхалап і Павел Шапоткін.

Последние новости

Общество

Наказание за противоправные деяния в отношении судебного исполнителя

10 апреля 2025
Читать новость
Юбилей района

Кочеричи (Поповщина). Страницы истории

8 апреля 2025
Читать новость
Общество

Они просто другие…

8 апреля 2025
Читать новость
Акция!

В рамках Единого дня открытых дверей

8 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Мир профессий

8 апреля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Трагические выходные

8 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем