“У школу – з “Белай Руссю”
Лічаныя дні застаюцца да пачатку новага навучальнага года. Падрыхтаваць дзяцей да школы бацькам дапамагаюць грамадскія арганізацыі краіны.
Штогод у Беларусі праходзіць рэспубліканская акцыя “У школу з “Белай Руссю”. 28 жніўня да акцыі далучыўся і Кіраўскі раён. Будучыя першакласнікі, чые бацькі з’яўляюцца членамі Кіраўскай раённай арганізацыі РГА “Белая Русь”, атрымалі падарункі да школы. Актывісты раённай арганізацыі пажадалі дзецям поспехаў на новым этапе іх жыцця, а бацькам – цярпення!
Калектыў Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска арганізаваў для малых забаўляльную праграму.