Узрост — не перашкода для самаўдасканалення!

Узрост — не перашкода   для самаўдасканалення!

yachi

На базе раённага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва для яго наведвальнікаў наладжваюцца розныя мерапрыемствы, у якіх яны прымаюць актыўны ўдзел. Асаблівая ўвага надаецца грамадзянам пажылога ўзросту: для іх арганізоўваюцца экскурсіі па месцах баявой славы, вечары адпачынку. Нягледзячы на сталы ўзрост, многія з задавальненнем наведваюць спартыўную секцыю. Гэта дазваляе ім заўсёды быць у форме, не сумаваць і знаходзіць у сабе сілы і жаданне жыць актыўна і здарова.

У мінулую пятніцу кіраўчанкі Кацярына Яскевіч, Людміла Кіхтэнка і Вольга Скрабкова адстойвалі гонар Кіраўшчыны на спартыўных спаборніцтвах, якія праводзіліся ў рамках рэгіянальнай спартакіяды “Планета спорту” і былі прымеркаваны да Міжнароднага дня пажылых людзей. У спартыўнай зале гімназіі горада, акрамя нашых прадстаўніц, таксама сабраліся каманды наведвальнікаў аддзяленняў дзённага знаходжання для грамадзян пажылога ўзросту цэнтраў сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Горацкага і Чэрыкаўскага, Ленінскага і Першамайскага раёнаў г.Бабруйска.
На першым этапе вельмі цікава прадставілі сябе ўсе каманды, але лепш іншых вы-ступілі бабруйчане — каманда “ВА-2-ТА” (Першамайскі раён).
У праграму спартакіяды ўваходзілі розныя эстафеты, якія патрабавалі ад удзельнікаў не толькі спартыўнай падрыхтаванасці, але і ўмення выступаць разам, як, напрыклад, “паромшчык”: пераадольваючы дыстанцыю з абручом, да першага ўдзельніка дабаўляўся другі, затым — трэці. Усім траім трэба было не збавіць хуткасць, бегчы зла-джана. Усе каманды справіліся з гэтым заданнем, але перамаглі кіраўчане.
Весела праходзілі і іншыя спаборніцтвы: эстафета з палкай, “верхам на кані”, мячык над галавой, “буксіроўка”, упрыгож і ажыві”, дартс.
Захапляюча была праведзена і камбінаваная эстафета: першы ўдзельнік праносіў два мячыкі, другі — скакаў са скакалкай, а трэці вёў мячык. Цікава было назіраць, як усе з азартам пераадольвалі дыстанцыю, як горача падтрымлівалі іх балельшчыкі.
У конкурсе капітанаў усе ўдзельнікі паказалі выдатныя вынікі.
Галоўным суддзёй спаборніцтваў выступаў настаўнік фізкультуры і здароўя гімназіі Сяргей Садоўнікаў (ён жа быў і членам журы) , а яго калега Алена Акуліч дапамагала ў падрыхтоўцы спартыўных заданняў.
На ўсіх этапах мерапрыемства былі свае пераможцы, ім выстаўлялі ачкі члены журы, у састаў якога ўваходзілі: галоўны спецыяліст упраўлення сацыяльнай дапамогі і сацыяльнага абслугоўвання камітэта па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Магілёўскага аблвыканкама Алена Раманава, начальнік упраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Наталля Свяцецкая, старшыня раённай арганізацыі ГА “Беларускі фонд міру” Вольга Гаршкова, намеснік дырэктара гімназіі г.Кіраўска Алена Каранкевіч.
Па сукупнасці набраных балаў перамогу святкавала каманда “Суперстар” Горацкага раёна. На другім месцы — каманда “Вяснушкі” Кіраўскага. Трэцімі сталі “Дзяўчаты” з Чэрыкаўскага раёна. Пераможцы ўзнагароджаны дыпломамі адпаведных ступеняў, каштоўнымі падарункамі. Не засталіся без падарункаў і абедзве каманды бабруйчан.
Спонсарскую дапамогу аказалі раённыя арганізацыі грамадскіх аб’яднанняў “Белая Русь”, “Беларускі фонд міру”, прадпрымальнікі Алена і Юрый Каранкевічы, Вольга Іваніцкая, Ніна Бацян.
Музычныя падарункі прысутным дарылі выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска, гімназіі горада. Іх нумары перамяжоўваліся са спартыўнымі выступленнямі, падбадзёрвалі ўдзельнікаў і садзейнічалі перамогам.
На працягу ўсяго мерапрыемства ў зале панавала атмасфера сяброўства, узаемападтрымкі. Усе ўдзельнікі засталіся задаволенымі. Сустрэча з сябрамі дабавіла ўсім станоўчых эмоцый.
Таццяна ДАШКЕВІЧ,
в.а. дырэктара РЦСАН.

Последние новости

Прямая линия

Прямая телефонная линия

24 ноября 2024
Читать новость
Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем