Важны ўдзел кожнага

Важны ўдзел кожнага

Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Аляксандрам Рыгоравічам Лукашэнкам 2025-ы год у нашай краіне аб’яўлены Годам добраўпарадкавання. Гэты год паклаў пачатак пяцігодцы якасці, якая ахопіць усе сферы жыццядзейнасці дзяржавы і грамадства. Сваю пазіцыю наконт года добраўпарадкавання і пяцігодкі якасці, адзначыўшы важнасць гэтых ініцыятыў для паляпшэння якасці жыцця грамадзян і развіцця краіны ў цэлым, выказаў член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дырэктар ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” Аляксандр БАГЕЛЬ:
– Аб’яўлены ў нашай краіне год добраўпарадкавання і пяцігодка якасці – гэта праграмы, якія накіраваны на тое, каб палепшыць якасць жыцця, зрабіць нашы гарады і вёскі больш зручнымі і прыгожымі, а таксама павысіць стандарты ў самых розных сферах. Гэта ініцыятывы, якія тычацца кожнага з нас.
Год добраўпарадкавання – гэта ўнікальная магчымасць для ўсіх нас зрабіць наш агульны дом чысцей, прыгажэй і бяспечней. Гэта не проста праект па навядзенні парадку, гэта рэальная магчымасць абнавіць інфраструктуру, стварыць камфортныя і сучасныя ўмовы для працы і адпачынку. Паркі, вуліцы, двары – усё гэта будзе паляпшацца, і я ўпэўнены, што кожны жыхар раёна ўнясе пасільную лепту ў добраўпарадкаванне сваёй малой радзімы.
Але добраўпарадкаванне – гэта толькі частка нашай працы. Мы таксама ўступаем у пяцігодку якасці, якая ахоплівае абсалютна ўсе сферы жыцця: ад адукацыі і аховы здароўя да прамысловасці і экалогіі. Галоўная мэта пяцігодкі – далейшае павышэнне якасці жыцця людзей, канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі, удасканаленне грамадскіх адносін.
На маю думку, кожнаму з нас належыць найважнейшая роля: мы павінны актыўна ўдзельнічаць у гэтых працэсах, быць уважлівымі і адказнымі. Нашы ідэі, прапановы і непасрэдны ўдзел у развіцці рэгіёну, падтрымцы сацыяльных ініцыятыў дапамогуць зрабіць Кіраўскі раён і ўсю Беларусь яшчэ больш зручнымі для жыцця і працы, прыгожымі і сучаснымі для нас і нашых дзяцей!
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Последние новости

Профилактика и безопасность

На пожаре погибла годовалая девочка

31 января 2025
Читать новость
Актуально

90 гадоў: наш раён – наш дом

31 января 2025
Читать новость
Актуально

Важны ўдзел кожнага

31 января 2025
Читать новость
Юбилеи

Навстречу юбилею: Кировскому району – 90 лет

31 января 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Месячник пожарной безопасности в Кировском районе

31 января 2025
Читать новость
Молодежная политика

Неделя памяти легендарного земляка

31 января 2025
Читать новость

Рекомендуем