Вясна прыйшла – пара дзейнічаць: наводзім парадак, ствараем утульнасць!

Вясна прыйшла – пара дзейнічаць: наводзім парадак, ствараем утульнасць!

З надыходам вясны прыходзіць час абнаўлення, калі прырода ажывае, а мы, у сваю чаргу, можам актыўна паўдзельнічаць у паляпшэнні аблічча свайго раёна.
Чысціня і ўтульнасць у нашым доме пачынаюцца з нашых уласных намаганняў. Каб раён выглядаў па-сапраўднаму дагледжаным, кожны з нас павінен унесці сваю лепту ў агульную справу.

Пагадзіцеся, калі выходзіш з дому і бачыш чысціню і парадак, гэта стварае не толькі добры настрой, але і агульнае адчуванне гармоніі і дабрабыту.


Варта памятаць, што наводзіць парадак важна не толькі ў сваім двары, але і ў месцах агульнага карыстання. Далучыўшыся да агульнай справы па
навядзенні парадку, мы не толькі дапамагаем палепшыць аблічча горада, але і ўмацоўваем пачуццё адзінства і адказнасці за нашу агульную прастору, ствараючы атмасферу ўзаемадапамогі і клопату аб тым месцы, дзе жывём. Гэта шанц не толькі зрабіць наш раён прыгажэйшым, але і адчуць сваё дачыненне да важнай справы.
Жыллёва-камунальная служба раёна актыўна працуе па абрэзцы дрэў на вуліцах Кіраўска, выдаленні сухіх і пашкоджаных галінак, а таксама ўборцы смецця на вуліцах і грамадскіх тэрыторыях. Ачыстка ж двароў, вываз смецця, падрэзка дрэў і кустоў – усё гэта задачы, якія пад сілу кожнаму жыхару.


Асаблівую ўвагу трэба надаць воінскім пахаванням. Напярэдадні святаў і ў гонар тых, хто аддаў сваё жыццё за нашу свабоду і незалежнасць, вучні школ прыводзяць у парадак помнікі і воінскія пахаванні. Такія акцыі становяцца сапраўдным урокам патрыятызму і памяці, выхаваннем павагі да гісторыі і подзвігаў нашых продкаў. Да гэтай добрай справы можа далучыцца любы неабыякавы жыхар раёна. Таксама прыбіраючы пахаванні сваякоў, звярніце ўвагу і ачысціце недагледжаныя магілы. Гэтым самым мы не толькі выкажам сваю падзяку і павагу да тых, хто некалі жыў на нашай зямлі, але і ўмацуем сувязі пакаленняў, перадаючы нашчадкам важнасць захавання гэтай памяці. Толькі разам мы зможам утрымліваць гэтыя святыя месцы ў годным выглядзе.
Дарагія землякі! Не заставайцеся абыякавымі, актыўна ўдзельнічайце ў навядзенні парадку ў нашых дварах і тэрыторыях, якія да іх прылягаюць. Бо кожны маленькі ўклад – гэта крок да таго, каб наш раён стаў яшчэ больш прыгожым, чыстым і ўтульным для жыцця. Толькі агульнымі намаганнямі мы зможам стварыць камфортнае і бяспечнае асяроддзе для ўсіх.
Галіна РУСЕЦКАЯ.

Пад крытычным вуглом
Так, шмат працы па навядзенні парадку трэба будзе зрабіць. А яе вынік будзе залежаць ад нашых агульных намаганняў. Галоўнае, каб гэтыя намаганні прыносілі карысць.
Дзіцячыя пляцоўкі зачакаліся сваіх наведвальнікаў. Але вось пляцоўка па вуліцы Карла Маркса, якая толькі ў 2023 годзе была ўведзена ў эксплуатацыю, мае сур’ёзныя пашкоджанні. Яна стала небяспечным месцам для гульняў. Прычына? Відавочная – нядбайнасць і бяздзейнасць, а таксама абыякавасць дарослых, якія не надавалі належнай увагі стану пляцоўкі.
Хутчэй за ўсё, пашкоджанні зробленыя дзецьмі і падлеткамі, якія зрабілі гэта, гуляючы і забаўляючыся. Але гэта не апраўдвае сітуацыю. Важна разумець, што бяспека нашых дзяцей залежыць ад нас, дарослых, і ад таго, як мы сочым за станам грамадскіх тэрыторый.
Гэта наша агульная праблема і яе рашэнне таксама павінна быць агульным. Замест таго, каб чакаць, пакуль хтосьці ўсё выправіць, можна зрабіць гэта самім! А яшчэ лепш – прыцягнуць да гэтай справы дзяцей. Ужо тады яны сапраўды не будуць нічога псаваць і іншым не дадуць…

Последние новости

Профсоюзы

Бесплатный правовой прием организуют профсоюзы 24 апреля

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Вниманию граждан!

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Живая память благодарных поколений

11 апреля 2025
Читать новость
Духовность

Праздник встречи весны и духовного обновления

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В интересах всех и каждого

11 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Получение пенсий и некоторых выплат – только на базовые счета

11 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем