Вымяраючы шлях кіламетрамі

Вымяраючы шлях кіламетрамі

 

 

 

avtopark-3

Рыгор Марцючэнка (на здымку справа) у калектыве філіяла лічыцца сапраўдным “аксакалам”. І вопыту яму не займаць, бо працуе вадзіцелем аўтобуса тут ажно з 1978 года, і прафесійныя навыкі — на вышэйшым узроўні. На “выдатна” ацэньвае кіраўніцтва аўтапарка работу і Васіля Равякіна (злева). Сёлета вадзіцель адзначаны нагрудным знакам “За работу без аварый”.

 

avtopark-2

Зладжанасць у рабоце аўтатранспарту напрамую залежыць ад работы дыспетчарскай службы. Тамара Міхалап — самы вопытны дыспетчар філіяла, яе працоўны стаж складае 36 гадоў.

 

avtopark

Адной справай займаюцца інжынер па допуску транспартных сродкаў да ўдзелу ў дарожным руху РУП “Белтэхагляд” Сяргей Іваноў і начальнік дыягнастычнай службы аўтапарка Уладзімір Кірылаў. Транспарт спачатку праходзіць тэхнічны кантроль работнікамі дыягнастычнай службы, робіцца заключэнне аб яго прыгоднасці, потым афармляецца неабходная дакументацыя. З пачатку года ў філіяле прайшлі дыягностыку 4244 адзінкі тэхнікі, на эксплуатацыю якой быў дадзены дазвол.

 

Цяжка ўявіць сабе сучаснасць без аўтамабіля . Ён не толькі робіць утульным наша жыццё, але і павышае яго эфектыўнасць. Чатырохколавыя машыны эканомяць наш час і энергію. Дзякуючы ім хутка пераадольваюцца значныя адлегласці, перавозяцца грузы, дастаўляюцца пасажыры. Нездарма і прафесіянальная дзейнасць вадзіцеляў карыстаецца заслужанымі попытам і павагай. Аб тым, як будуе сваю работу калектыў Кіраўскага філіяла Аўтапарк №14 ААТ “Магілёўаблаўтатранс”, расказвае яго дырэктар Аляксандр МАРУС:

— Наша задача — забяспечыць патрэбы насельніцтва і суб’екты гаспадарання незалежна ад форм уласнасці у пасажырскіх і грузавых перавозках.
Пасажырскім транспартам філіял абслугоўвае 21 прыгарадны і 1 (Жылічы — Магілёў) міжгародні маршруты. За студзень-верасень бягучага года аўтобусамі перавезена 233,3 тыс. пасажыраў. Маршрутная сетка ў сельскай мясцовасці распрацавана з улікам патрэб насельніцтва ў перавозках, ахоплівае населеныя пункты, дзе маецца 10 і больш двароў, цэнтры сельгасарганізацый і сельсаветаў. Імкнемся, каб і людзям было больш зручна, улічваем і нашы рэсурсы і магчымасці. Таму пры распрацоўцы маршрутаў вывучаем пасажырапаток. Усяго працягласць маршрутнай сеткі складае 917 км. Для перавозкі пасажыраў на прадпрыемстве маецца 14 аўтобусаў. У тым ліку два з іх — новыя, камфартабельныя, набытыя сёлета. Адзін з іх — МАЗ-241 — малой умяшчальнасці, задзейнічаны для прыгарадных маршрутаў, другі — МАЗ-231 — разлічаны на 52 месцы і прызначаны для міжгародніх і экскурсійных паездак.
Перавозка грузаў транспартам філіяла арганізавана па ўсёй нашай краіне, а таксама за яе межамі. Для гэтага за-дзейнічана 17 адзінак тэхнікі. Асноўныя заказчыкі — дарожна-будаўнічыя арганізацыі. Грузавы парк, які ў асноўным складаецца з аўтамашын айчыннай вытворчасці, ажыццяўляе перавозку самых разнастайных грузаў. Гэта — пясок, пясчана-гравійная сумесь, асфальтабетон. Запатрабавана наша тэхніка ва ўборачны перыяд: дапамагаем сельгаспрадпрыемствам перавозіць збожжа і цукровыя буракі.
З дапамогай пяці цягачоў прадастаўляем паслугі такім буйным прадпрыемствам, як ААТ “Магілёўхімвалакно”, ААТ “Магілёўскі завод ліфтавага машынабудавання”: перавозім шыны, ліфты і іншыя грузы ў Расійскую Федэрацыю. Геаграфія — даволі разнастайная: Санкт-Пецярбург, Волагда, Кемерава, Новасібірск, Краснаярск… Усяго за 9 месяцаў бягучага года грузавымі аўтамабілямі перавезена 75,8 тыс.т і выканана 5929,1 тыс. тонакіламетраў.
Прымаюцца нашым філіялам і разавыя заяўкі. Выпісваюць транспарт для ўласных патрэб як грамадзяне, так і арганізацыі. У якасці прыкладу можна прывесці неаднаразовую сёлетнюю арэнду нашага аўтобуса футбольным клубам “Белшына” (Бабруйск), на якім каманда адпраўлялася на выязныя гульні беларускага чэмпіянату.
Наогул, што датычыцца нашых усходніх суседзяў, то ў гэтым плане намецілася неблагая перспектыва. Сёлета аўтапарк выйшаў на новы рынак збыту. Пачынаючы з верасня, 8 нашых работнікаў на чатырох сама-звалах задзейнічаны на перавозцы грузаў на важным і, можна сказаць, актуальным для Расіі аб’екце. Гэта — будаўніцтва скораснай аўтадарогі Масква — Санкт-Пецярбург, прымеркаванай да чэмпіянату свету па футболе. Адбудзецца ён, як вядома, у 2018 годзе, а, значыць, і для нас ёсць падставы меркаваць і пра будучыя аб’ёмы работ на бліжэйшыя два гады, і, адпаведна, пра папаўненне грамадскай касы.
Гонар любога калектыву — яго людзі. Не выключэнне і наш філіял, дзе працуе шмат вопытных, адказных работнікаў, якія добрасумленна ставяцца да выканання сваіх абавязкаў і пастаўленых задач. Сёння ў калектыве задзейнічана звыш 60 чалавек, прычым 31 з іх — менавіта вадзіцелі. Большая частка аўтапаркаўцаў у розны час узнагароджваліся Ганаровымі граматамі Магілёўскага аблвыканкама, райвыканкама, ААТ “Магілёўаблтранс”. Шмат хто з вадзіцеляў адзначаны нагрудным знакам “За работу без аварый”. Сёлета ў іх лік увайшлі Уладзімір Целяшоў і Васіль Равякін. Працоўная біяграфія галоўнага інжынера Сяргея Галко бярэ свой пачатак у 1982 годзе, калі ён прыйшоў у аўтапарк у якасці майстра і з таго часу не мяняў месца работы. Працяглы час сумленна працуюць вадзіцелі Аляксандр Вішнеўскі, Рыгор Марцючэнка, Валянцін Пацыенак, Аляксандр Іваноў, дыспетчар Тамара Міхалап і многія іншыя.
У бліжэйшых нашых планах — аптымізацыя тэрыторыі філіяла. У былыя часы, калі машынны парк налічваў каля 100 адзінак тэхнікі, былі запатрабаваны і адпаведныя плошчы. Зараз жа частка тэрыторыі не задзейнічана, яе можна здаваць у арэнду. Аптымізацыя дазволіць нам таксама з’эканоміць значную колькасць грашовых сродкаў. Ёсць планы, ёсць задумкі на перспектыву. Упэўнены, што нашаму дружнаму калектыву іх ажыццяўленне па сілах.
Запісаў Аляксандр ХАХЛОЎ.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость