Вытворчы аддзел Кіраўскага райспажыўтаварыства: захоўваючы традыцыі якасці

Вытворчы аддзел Кіраўскага райспажыўтаварыства: захоўваючы традыцыі якасці

 

ХлебзаводХлеб… Якое кароценькае слова, а колькі ў ім закладзена сэнсу, колькі сіл патрэбна для таго, каб ён апынуўся на нашым стале! Тут і праца вучонага, які вывеў новы гатунак зерня, і спецыялістаў-майстроў, якія зрабілі тэхніку для сяўбы і ўборкі збожжавых, і сейбіта, які кінуў зерне ў глебу, і хлебаробаў, якія сабралі вырашчаны ўраджай. А канчатковае звяно ў гэтым ланцужку — праца пекараў, дзякуючы якім, духмяныя боханы і смачная выпечка з’яўляюцца на нашых сталах. 

 

ХлебушакАб тым, што прадукцыя, выпускаемая вытворчым аддзелам райспажыўтаварыства карыстаецца заслужанай любоўю ў кіраўчан і гасцей горада, яскрава сведчаць высокія вытворчыя паказчыкі.

Як адзначыла дырэктар вытворчага аддзела Святлана Васільева, немалаважная заслуга ў гэтым — сумленная і адказная праца калектыву. Якасць і смак хлеба паляпшаюцца, калі яго пякуць шчырыя, спагадлівыя, з адкрытай душой людзі. Шмат гадоў старана працуе Наталля Каванская, Наталля Барышчык, Любоў Казлова, Таццяна Чабан і іншыя. Кантроль за працэсам выпуску хлебабулачных вырабаў ажыццяўляе загадчык вытворчасці Любоў Хамічэнка.
Асаблівую ўвагу вытворчы аддзел надае якасці выпускаемай прадукцыі. З гэтай мэтай праводзіцца планамерная работа па мадэрнізацыі матэрыяльна-тэхнічнай базы. Ужо сёлета тут набылі цестазмяшальную машыну і мешка­апракідвальнік. У бліжэйшых планах хлебапёкаў — пакупка мукапрасейвальніка.
Штомесячны асартымент хлебабулачных вырабаў складае больш за 40 найменняў. Спажыўцамі прадукцыі з’яўляюцца не толькі кіраўчане, але і жыхары Бабруйска, іншых райцэнтраў Магілёўшчыны.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость