Юнакам і дзяўчатам Кіраўшчыны ўручылі пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь

Юнакам і дзяўчатам Кіраўшчыны ўручылі пашпарты грамадзян Рэспублікі Беларусь

Паспорта-5 Паспорта-2 Паспорта-1 Паспорта-4 Паспорта-3У межах Усебеларускай патрыятычнай акцыі “Мы — грамадзяне Беларусі!” 15 сакавіка ў Цэнтры вольнага часу горада адбылася ўрачыстая цырымонія ўручэння пашпартоў грамадзян Рэспублікі Беларусь 41 юнаку і дзяўчыне Кіраўшчыны: выдатнікам вучобы, пераможцам і прызёрам прадметных алімпіяд, конкурсаў, спаборніцтваў, актыўным удзельнікам грамадскага жыцця.

Раздзяліць важнасць падзеі — атрыманне рабятамі галоўнага ў іх жыцці дакумента — прыйшлі старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў, старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава, ветэран Вялікай Айчыннай вайны Васіль Антонавіч Буслаў, Ганаровы грамадзянін раёна Надзея Каранкевіч, кіраўнікі раённых структур грамадскіх аб’яднанняў, прадстаўнікі арганізацый раёна, бацькі.
Дзяржаўны гімн Рэспублікі Беларусь азнаменаваў адкрыццё урачыстага мерапрыемства.
На сучасным этапе развіцця грамадства Канстытуцыя з’яўляецца гарантам дэмакратыі, незалежнасці нашай дзяржавы, адзначылі вядучыя. Рэспубліка Беларусь прайшла доўгі і цярністы шлях перш, чым з’явіўся галоўны закон краіны. Былі нагаданы старонкі гісторыі. з моманту прыняцця першай Канстытуцыі БССР 3 лютага 1919 года да прыняцця 15 сакавіка 1994 года першай у гісторыі нашай суверэннай рэспублікі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Рабят і ўсіх прысутных вітаў старшыня райвыканкама Аляксандр Бутараў. У сваёй прамове ён падкрэсліў, што Асноўны Закон нашай дзяржавы ўвасобіў у сябе багаты гістарычны вопыт і мудрасць папярэдніх пакаленняў, замацаваў прававыя, палітычныя і ідэалагічныя асаблівасці дзяржавы і грамадства, стварыла ўмовы для дынамічнага развіцця эканамічнага, сацыяльнага і культурнага патэнцыялу Беларусі. Краіна атрымала надзейны прававы фундамент, аснову грамадзянскага міру, згоды і адзінства. Чалавек, яго правы і свабоды і гарантыі іх рэалізацыі былі абвешчаны вышэйшай каштоўнасцю і мэтай грамадства і дзяржавы.

Кіраўнік раёна адзначыў: “Сёння ў межах Усебеларускай акцыі ГА “БРСМ” “Мы — грамадзяне Беларусі!” самым актыўным і таленавітым рабятам будзе ўручаны галоўны ў іх жыцці дакумент — пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь. Дакумент, які сведчыць асобу, стане для вас пуцёўкай у дарослае жыццё, дзе прыдзецца не толькі карыстацца правамі і свабодамі, прадастаўляемымі дзяржавай, але і выконваць перад грамадствам абавязкі, замацаваныя ў Канстытуцыі. Для вас адкрыты ўсе дарогі, таму не спыняйцеся на дасягнутым: вучыцеся, працуйце, развівайце свае таленты і здольнасці, бо менавіта вам у бліжэйшы час прадстаіць вырашаць важнейшыя задачы сацыяльна-эканамічнага развіцця як Кіраўскага раёна, так і краіны ў цэлым. Я ўпэўнены, што ўжо ў недалёкім будучым вы будзеце прадстаўляць беларускую навуку, умела і аператыўна ўвасабляць перадавыя ідэі і тэхналогіі ў практыку, узнімаць на новыя вышыні нашу нацыянальную культуру, устанаўліваць спартыўныя рэкорды, пакараць творчыя вяршыні!” Старшыня райвыканкама пажадаў юнакам і дзяўчатам моцнага здароўя, паспяховай вучобы і новых здзяйсненняў на карысць нашай краіны — Рэспублікі Беларусь.
Аляксандр Бутараў уручыў прэміі райвыканкама вучням устаноў сярэдняй, дадатковай адукацыі, якія дабіліся высокіх рэзультатаў у інтэлектуальнай, творчай і спартыўнай дзейнасці за 2016 год: Дар’і Ананіч — выхаванцы Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, пераможцы адкрытага конкурсу чытальнікаў “Вяночак”; Крысціне Лазаравай — вучаніцы Паўлавіцкай СШ імя Р.А.Худалеева, пераможцы рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па зімовым мнагаборстве “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь; Віталю Арлоўскаму — вучню Жыліцкай СШ, пераможцу 27 рэспубліканскага конкурсу навуковых біёлага-экалагічных работ навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі; Лізавеце Басацкай — вучаніцы гімназіі г.Кіраўска, пераможцы рэспубліканскага конкурсу работ доследнага характару па вучэбным прадмеце “Гісторыя”, рэспубліканскага турніру па інтэлектуальных гульнях “На ростанях-2017”; выхаванкам ЦДАДіМ Аляксандры Гаўрылавай, Марыі Садоўнікавай, Ірыне Сахноўскай, Аліне Чайка, Аліне Пархамовіч — пераможцам рэспубліканскага турніру па інтэлектуальных гульнях “На ростанях-2017”; Святлане Ісаічкінай — вучаніцы гімназіі, пераможцы трэцяга этапу рэспубліканскай алімпіяды па вучэбным прадмеце “Нямецкая мова”. Прэмія райвыканкама таксама прысуджана Веалеце Бяляўскай — выхаванцы ДЮСШ, пераможцы Чэмпіяната Усходне-еўрапейскай занальнай асацыяцыі па валейболе і Максіму Няйштэтару — вучню Паўлавіцкай СШ імя Р.А. Худалеева, пераможцу рэспубліканскіх спаборніцтваў сярод навучэнцаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па зімовым мнагаборстве “Здароўе” дзяржаўнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу Рэспублікі Беларусь.
Патрыятычным і відовішчным было выступленне агітбрыгады гімназіі.
Слова было прадастаўлена Ганароваму грамадзяніну раёна Надзеі Каранкевіч. Яна павіншавала рабят з Днём Канстытуцыі, прадстаячай важнай падзеяй у жыцці — атрыманнем пашпарта грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, пажадала мэтанакіраванасці і настойлівасці ў дасягненні намечанага, а ў нашай гордай, незалежнай краіне гэта магчыма.
Ад імя бацькоўскай грамадскасці віноўнікаў урачыстасці павіншавала і выказала шчырыя пажаданні Алена Мурашка.
Надышоў урачысты момант уручэння пашпартоў: гэтую місію выканаў кіраўнік раёна Аляксандр Бутараў. Кожны з рабят атрымаў таксама выданне Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і кнігу “Я — грамадзянін Рэспублікі Беларусь!”.
Юнакі і дзяўчаты далі клятву сваёй вучобай, працай і справамі ўмацоўваць аўтарытэт і добрае імя, быць дастойнымі памяці дзедаў і прадзедаў, якія аддалі свае жыцці за гонар і незалежнасць нашай Радзімы, стаць сапраўднымі гаспадарамі роднай зямлі і садзейнічаць працвітанню Рэспублікі Беларусь.
Ад імя юных грамадзян Беларусі да прысутных звярнуўся гімназіст Дзмітрый Сцепановіч і даў абяцанне, што яны будуць прымнажаць багацце роднага краю, падзякаваў усім, хто верыць у іх, спадзяецца на іх і ўкладае ў іх сваю працу і душу.
У ходзе мерапрыемства гучалі песні аб роднай Беларусі, прыгажосці нашага сінявокага краю, а завяршальным акордам стала песня “Белая Русь”, падчас якой у руках рабят луналі флажкі з сімволікай нашай краіны.
Наталля ХАДАКОВА.
Фота
Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

Прямая линия

Прямая телефонная линия

24 ноября 2024
Читать новость
Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем