Жалобны мітынг-рэквіем “Усенародны боль і памяць” прайшоў на мемарыяльным комплексе ў в.Боркі Кіраўскага раёна

Жалобны мітынг-рэквіем “Усенародны боль і памяць” прайшоў на мемарыяльным комплексе ў в.Боркі Кіраўскага раёна

На мемарыяльным комплексе “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў в.Боркі сёння прайшоў жалобны мітынг-рэквіем “Усенародны боль і памяць”, прымеркаваны да Дня памяці ахвяр Хатыні.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел намеснік старшыні Магілёўскага аблвыканкама Валерый Малашка, намеснік старшыні абласнога Савета дэпутатаў Ірына Раінчык, старшыня Кіраўскага райвыканкама Міхаіл Гулы, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, дэлегацыі г.Магілёва, г.Бабруйска, Бабруйскага, Быхаўскага, Глускага, Магілёўскага, Кіраўскага раёнаў, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, удзельнікі аўтапрабегу Магілёў – Боркі.

Звяртаючыся да прысутных, намеснік старшыні аблвыканкама Валерый Малашка нагадаў хатынскую трагедыю, якая адбылася 78 год назад і стала сімвалам масавага знішчэння мірнага насельніцтва ў гады Вялікай Айчыннай вайны на тэрыторыі Савецкага Саюза. Лёс Хатыні раздзялілі 112 вёсак Магілёўскай вобласці. Адна з самых масавых карных аперацый супраць мірных жыхароў адбылася ў в.Боркі 15 чэрвеня 1942 года, калі ад рук фашыстаў загінула больш 2 тысяч жыхароў.

Валерый Малашка прывёў звесткі пра ўзвядзенне мемарыяльнага комплексу “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці” ў мінулым годзе, азнаменаваным 75-годдзем Вялікай Перамогі. Адкрыццё мемарыяла адбылося 20 чэрвеня з удзелам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі. “Сёння мемарыял нагадвае нам, нашым дзецям і ўнукам, як важна цаніць і берагчы мір, грамадскую згоду”, – адзначыў намеснік старшыні аблвыканкама.

Ад імя кіраўніцтва вобласці ён выказаў удзячнасць усім, хто прымае ўдзел у рэспубліканскіх акцыях, наводзіць парадак на мемарыялах, воінскіх пахаваннях, прыносіць кветкі да месц баявой славы. Асобная ўдзячнасць была адрасавана моладзі, якая ведае гісторыю, умее адрозніваць праўду ад цынічнай хлусні. “Няхай толькі светлым і мірным будзе неба над нашай краінай – незалежнай Беларуссю!” – пажадаў Валерый Малашка.

Старшыня Магілёўскага абласнога савета Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў Анатоль Глаз у сваёй прамове закрануў пытанне значнасці патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.

Ад моладзі слова трымала вучаніца 11 класа СШ №2 імя К.П.Арлоўскага г.Кіраўска Аліна Пацягова. Гаворачы аб боркаўскай трагедыі, якая дасюль адгукаецца болем у сэрцах, яна адзначыла: “Вораг не даў магчымасці жыхарам Борак зазірнуць у будучыню, пра якую яны марылі. Гады нараджэння ў іх былі рознымі, дата смерці – адна на ўсіх – 15 чэрвеня 1944 года. У гэтым месцы не хочацца гаварыць, тут хочацца памаўчаць і паслухаць, пра што шумяць галіны старых дрэў, якія ўсё бачылі і ўсё памятаюць. І якія, напэўна, здрыгануліся тады ад нялюдскасці адных і нечалавечых пакут іншых. Мы, сённяшняе пакаленне беларусаў, павінны берагчы мір і спакой на нашай роднай зямлі, заваяваныя такой дарагой цаной нашымі продкамі. Няхай кожны новы дзень будзе заўсёды мірным і спакойным!”.

Удзельнікі мітынгу-рэквіему ўсклалі кветкі да скульптурнай кампазіцыі ”Беларусь – журботная маці” і іншых, ушанавалі памяць загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны мінутай маўчання.

Жалобную заўпакойную ліцію па спаленых жыхарах в.Боркі правёў настаяцель Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска пратаіерэй Дзімітрый. Адбылося богаслужэнне ў капліцы ў гонар іконы Божай Маці “Взыскание погибших”.

“Пакуль мы памятаем мінулае і подзвіг продкаў, мы будзем жыць у спакойнай краіне, адзначыў гісторык, кіраўнік гісторыка-патрыятычнага пошукавага клуба “Вікру” Мікалай Барысенка, які правёў для ўсіх прысутных экскурсію па мемарыяльным комплексе.

У Боркаўскім сельскім клубе-музеі навучэнцы Магілёўскага дзяржаўнага каледжа мастацтваў паказалі тэатралізаваную кампазіцыю, у якой былі ўвасоблены радкі паэмы “Марыйка” Алеся Казекі, нашага земляка, старшыні Магілёўскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі. Яго родныя загінулі ў полымі боркаўскай трагедыі, і гэтая хвалюючая тэма знайшла адлюстраванне ў паэме, якую добра ведаюць кіраўчане.

Наталля ХАДАКОВА.

Фота Максіма МІКЕШЫНА.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость