Месячнік па добраўпарадкаванні працягваецца на Магілёўшчыне

На Магілёўшчыне працягваецца месячнік па добраўпарадкаванні, які фінішуе 23 кастрычніка. Калектывы арганізацый, прадпрыемстваў, устаноў імкнуцца навесці парадак на сваіх тэрыторыях, не забываюць і пра замацаваныя, праводзяцца і іншыя работы ў межах месячніка. Шчыруюць на сваіх падвор’ях і каля іх руплівыя гаспадары.
Фотааб’ектыў рэдакцыі занатаваў момант восеньскай уборкі тэрыторыі работнікамі райвыканкама.