“Пастка” аператыўна ліквідавана
Пасля публікацыі нататкі “Пастка для пешаходаў і веласіпедыстаў” так званая “гераіня” радкоў у выглядзе праваліўшагася люка на скрыжаванні вуліцы Савецкай і першага Савецкага завулка была аператыўна ліквідавана.
Як высветлілася, гэта аглядальнае ўстройства тэлефоннай каналізацыі, якая знаходзіцца на балансе Кіраўскага ўчастка электрасувязі Магілёўскага філіяла РУП “Белтэлекам”. І пашкоджана яно было колам наехаўшага аўтамабіля.
Як паведаміў начальнік участка Аляксандр Ткачоў, такіх аглядальных участкаў у раёне больш за тысячу. У сувязі з гэтым праз раённую прэсу кіраўнік выказва просьбу да аўтамабілістаў быць больш пільнымі, каб не пашкодзіць такія люкі, а ўсіх жыхароў – у выпадках падобных паломак, каб не стваралася небяспека для ўдзельнікаў дарожнага руху, аператыўна паведамляць па тэлефоне 123.