Пастка для пешаходаў і веласіпедыстаў у Кіраўску
Такая вось свайго роду пастка для ўдзельнікаў дарожнага руху ўтварылася на перакрыжаванні вуліцы Савецкай і 1-га Савецкага завулка.
Каналізацыйны люк, на які ўжо даволі працяглы перыяд, відаць, забыліся адказныя службы, зараз утварае сапраўдную небяспеку. Увагу на гэтую небяспеку звярнулі і жыхары навакольных дамоў, бо бачылі, што ў гэтым месцы спатыкаліся пешаходы і веласіпедысты, асабліва дзеці. Цяпер жа тут рэальна існуе рызыка праваліцца і атрымаць траўму.
Хто ў адказе? Будзем сачыць за выпраўленнем сітуацыі.