Жыхары шматкватэрнага дома ў Кіраўску праявілі ініцыятыву ў арганізацыі аўтастаянкі
Пытанні навядзення парадку на зямлі, добраўпарадкавання горада і сельскіх населеных пунктаў не губляюць сваёй актуальнасці ў любую пару года. Штогод вялізныя аб’ёмы работ праводзяцца падчас падрыхтоўкі да раённага свята працаўнікоў вёскі “Дажынкі”. Сёлета мерапрыемства запланавана правесці ў Кіраўску, а гэта значыць, што гараджанам, як сапраўдным гаспадарам, неабходна прыкласці максімум намаганняў, каб дастойна сустрэць свята і зробіць райцэнтр больш камфортным для пражывання.
Актыўна ўключыліся ў падрыхтоўчыя работы калектывы прадпрыемстваў, арганізацый, ініцыятыву праяўляюць і грамадзяне.
Менавіта аб’яднаўшы свае намаганні, вырашылі хвалюючае іх пытанне недастатковасці парковачных месцаў на прыдамавой тэрыторыі кіраўчане, пражываючыя ў д.№12 па вул.Савецкай. На агульным сходзе жыхары дома прынялі рашэнне часткова аплаціць работы па пашырэнні маючайся пляцоўкі для аўтамабіляў. З дадзенай ініцыятывай яны звярнуліся да кіраўніцтва замацаванай за дадзеным домам на час падрыхтоўкі да “Дажынак-2019” арганізацыі — ДРБУ-197. Дарожнікі за непрацяглы час правялі работы, у выніку чаго стаянка папоўніцца на 17 машынамесцаў. Паралельна былі добраўпарадкаваны пешаходныя дарожкі.
Фота Максіма МІКЕШЫНА.