Каб рука, што выкідвае, стала рукой ашчаднай…

Наш дом, наша сям’я з’яўляюцца часткай агульнай дзяржаўнай сістэмы жыццезабеспячэння. Па каналах гэтай сістэмы — электрычных і цеплавых сетках, вадаправодзе, праз камунальныя, гандлёвыя, бытавыя і іншыя арганізацыі і прадпрыемствы мы атрымліваем усё, што неабходна для нармальных умоў жыцця. Вось чаму тое, як мы карыстаемся з энергіяй, палівам, вадой, — далёка не асабістае пытанне. Беражлівыя адносіны да ўсіх даброт — у роўнай ступені і эканамічнае, і маральнае паняцце.
В ыхаванне дбайнага гаспадара пачынаецца з дома, з сям’і. Трэба ўмець і жадаць лічыць грамы, ваты, хвіліны… Ні ў якім выпадку не заклікаю набірацца розуму ў гогалеўскага Плюшкіна, а раю чытачам задумацца над тым, што ўсялякі дабрабыт, а ў сям’і, пэўна ж, у першую чаргу, немагчымы без эканомных, руплівых адносін да ўсяго здабытага працай. І хочацца, каб своеасаблівай школай эканомнага вядзення хатняй гаспадаркі стаў праект “раёнкі” “Руплівы гаспадар”. Часам дастаткова падказкі, парады, нават дакору, каб рука, што выкідвае, стала рукой ашчаднай. Вельмі важна, каб у свядомасці кожнага з нас глыбока адклалася разуменне таго, што рэжым эканоміі — шлях да нашага багацця, аснова росту дабрабыту кожнага з нас і краіны ў цэлым.
Звернемся да такога важнага рэсурсу, як электраэнергія. Людзі старэйшага пакалення памятаюць, як некалі кілават-гадзіна каштавала 1-4 капейкі. Здавалася, так будзе заўсёды. Аднак часіны змяніліся. Як сцвярджаюць СМІ, па прагнозах развіцця сусветнай энергетыкі, да 2050-га года запасы нафты і газу будуць у асноўным выпрацаваны. Таму зараз ідзе актыўнае ўкараненне альтэрнатыўных крыніц электраэнергіі, цяпла (сонца, вецер, біярэсурсы).
У звычайным доме, кватэры рэчы-спажыўцы электраэнергіі ўмоўна можна падзяліць на тры катэгорыі. Першая — стацыянарныя электрапліты, абагравальнікі, што працуюць пастаянна, халадзільнікі. Другая — прасы, пральныя машыны, электрапліткі, помпы і іншыя агрэгаты, якімі карыстаемся кароткачасова, але дастаткова часта. Да трэцяй групы аднясем астатнія прыборы, тэлевізар, асвятленне.
Хацелася б падзяліцца некаторымі “сакрэтамі” руплівага вядзення хатняй гаспадаркі. А каб чытачу было зручней, “пройдземся” па адзначаных вышэй катэгорыях.
Стацыянарныя электрапліты. Яны валодаюць значнай інерцыяльнасцю — пасля адключэння доўгі час захоўваюць цяпло. Гэткую здольнасць пліты мажліва павялічыць з дапамогай цаглін з чырвонай гліны, пакладзеных у духоўцы. Атрымліваецца нешта накшталт печкі.
Абагравальнікі. Іх цяпер мноства — рэфлектары, электракаміны і іншыя. Такія прыборы лепей размяшчаць гэтак, каб цеплавая плынь была як мага бліжэй да падлогі і паралельна ёй. Можна паставіць ззаду дадатковы экран-адбівальнік (отражатель) з паліраванага металу, абкласці непрацуючыя бакі абагравальніка цэглай.
Калі працягваць размову пра ацяпленне жылля, беражлівым выкарыстанні цяпла ў халодны час года, трэба паклапаціцца і аб “касметычным” уцяпленні інтэр’еру. Ідэальны варыянт — замяніць старыя батарэі на новыя, але далёка не ва ўсіх ёсць магчымасць зрабіць гэта. Можна “прымусіць” батарэі грэць мацней. Ёсць даволі хітры спосаб: ліст алюмініевай фальгі прыклеіць за батарэю — гэты цеплаадбіваючы экран накіруе цяпло ў пакоі. Мажліва пафарбаваць батарэі ў цёмны, цёплы колер (шакаладны, кавачны) — лічыцца, што цёмная і гладкая паверхня будзе аддаваць болей цяпла. Часта даводзіцца назіраць, што ў кватэрах ледзь не ўшчыльную з радыятарамі знаходзяцца прадметы мэблі — шафы, ложкі, канапы, а таксама доўгія, тоўстыя фіранкі. А менавіта яны і перашкаджаюць распаўсюджванню цёплага паветра ад батарэі.
Халадзільнікі. Для іх трэба выбраць найбольш халаднаватае месца, абароненае ад сонечных промняў. Калі гэтага зрабіць нельга, трэба паставіць ізаліровачныя пракладкі паміж сценкамі халадзільніка і гарачымі паверхнямі. Для абароны ад сонечных промняў пакласці на халадзільнік накідку. Трэба таксама рэгулярна ачышчаць ад пылу радыятар ахладжальніка, не забываючы пры гэтым, што закрываць яго нельга. З кожным зручным выпадкам мажліва адключаць халадзільнік на працяглы тэрмін, напрыклад, зімой. Меркаванні, што адключаны халадзільнік ад электрасеткі хутка выходзіць са строю, псуецца — не больш чым забабоны. А вось зношаныя пракладкі паміж корпусам і накрыўкай трэба замяняць.
Шматлікія ломкія,крохкія тавары набываюцца спажыўцамі ў пенапластавай упакоўцы, якая выкідваецца. А, між тым, у пенапласта маецца даволі каштоўная якасць — ён валодае цудоўнымі цеплаізаляцыйнымі ўласцівасцямі, выдатна захоўвае тэмпературу. З яго можна змайстраваць добры тэрмас-халадзільнік. Для гэтага трэба распілаваць пена-пласт на роўныя пласціны. Злучыць іх любым клеем — гумавым альбо сталярным. Адну з пласцін прыклеіць да нятоўстай фанеркі — гэта будзе накрыўка. Для герметычнасці знізу трэба паставіць пракладку з тонкай гумы, напрыклад, з аптэчнага гумавага жгута. Атрымаўшуюся сумку-тэрмас застанецца абцягнуць дэкаратыўнай плёнкай альбо практычнай тканінай і пры-клеіць ручку.
У такім пераносным, шчыльна зачыненым “халадзільніку” на працягу сутак і нават больш магчыма захоўваць і транспартаваць разнастайныя хуткапсуючыеся прадукты. У якасці хладагента выкарыстоўваецца сухі лёд.
З таго ж пенапласта магчыма зрабіць і выдатную духоўку альбо доўгаварку, куды паставіць управаць любую страву адразу ў каструлі — у такім своеасаблівым катле дасягаецца эфект рускай печы. І час эканоміцца, і паліва-энергетычныя рэсурсы зберагаюцца. Зрэшты, і ежа становіцца смачнейшай.
Некалькі слоў трэба сказаць аб электрапрасах. Прасы выгадней скарыстоўваць у рэжыме працяглай работы, таму, па магчымасці, трэба назапашваць для прасавання бялізну, адзенне. Хто прасуе рэчы штодзённа, па-вінен ведаць, што значная частка электраэнергіі выкарыстоўваецца на разагрэў і астыванне праса без карысці для справы.
І, нарэшце, звернемся да асвятлення. Усюды, дзе яно ўключаецца на працяглы тэрмін, пажадана і мэтазгодна выкарыстоўваць свяцільні з люмінісцэнтнымі лямпамі, іх рэсурс вышэй у 10-15 разоў, вышэй экана-мічнасць ды светлавая аддача. Паўда, яны і даражэйшыя за лямпы напальвання, складаней у эксплуатацыі, але эыект відавочны.
Мой сусед, жадаючы зэканоміць, набыў энергазберагальную лямпачку Feron 20 ват за 50 тыс. рублёў. А ўжо праз нейкі месяц яна перастала падаваць прыкметы жыцця. Хаця на ўпакоўцы значылася даволі аптымістычная лічба — восем тысяч гадзін кругласутачнай работы, прыкладна 9 месяцаў ( у беларускіх гарантыйны тэрмін адзін квартал). Вось і пераканаешся, што трэба аддаваць перавагу айчыннаму тавару…
А пры выбары лямп напальвання перавагу найлепей аддаваць маламагутным. Тры лямпы па 40 ват асвятляюць памяшканне лепш, чым адна магутная ў 150 ват. Акрамя таго, тэрмін службы лямп напальвання зваротна прапарцыянальны іх магутнасці.
Ё сць яшчэ адзін спосаб эканоміі электраэнергіі. Таго, хто крыху разбіраецца ў электрычнасці, ён можа зацікавіць. Гэты спосаб будзе дарэчы ў тых месцах, дзе неабавязковае яркае асвятленне (ванны пакой, туалет, лесвічная пляцоўка). Для гэтага дадатковы тумблер уладкоўваецца ў зручным месцы свяцільні, дыёд маркі Д226 можна набыць на рынку ў адпаведным павільёне за невялікія грошы, гэтак жа, як і тумблер. Пры адключаным дадатковым тумблеры лямпачка гарыць толькі напаўнапалу, а гэта эканоміць электраэнергію і падоўжвае тэрмін яе службы.
Здаецца, меры па змяншэнні выдаткаў на электраасвятленне простыя. Чыстае шкло акон, рацыянальнае аздабленне сцен, столі, выкарыстанне адбіваючага святла ад дэталяў інтэр’еру, люстэрак, рассейвацеляў экранаў…
Адным словам, пры жаданні зэканоміць, магчыма дасягнуць нядрэнных рэзультатаў у справе беражлівасці ў хатняй гаспадарцы.
Аляксандр ДЗМІТРЫЕЎ.

Последние новости

Образование

Маршрутами памяти

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем