Сустрэча дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу Віктара Кузьменкі ў працоўным калектыве РАУС

Сустрэча дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу Віктара Кузьменкі ў працоўным калектыве РАУС

 

У раённым аддзеле ўнутраных спраў прайшла чарговая вытворчая нарада, якая супала з урачыстай датай – 86-годдзем з дня ўтварэння Кіраўскай міліцыі.

Адкрываючы нараду, начальнік РАУС Аляксандр Шункевіч павіншаваў з гэтай нагоды асабісты састаў райаддзела і перадаў віншаванні ад начальніка упраўлення ўнутраных спраў Магілёўскага аблвыканкама Ігара Шчарбачэні, падраздзяленняў абласной міліцыі, райаддзелаў, ветэранскай арганізацыі УУС Магілёўшчыны.

У межах нарады адбылася сустрэча з калектывам райаддзела першага намесніка начальніка РАУС, дэлегата VI Усебеларускага народнага сходу Віктара Кузьменкі. Ён расказаў сабраўшымся аб асноўных момантах форуму, падзяліўся ўражаннямі.

Для мяне быў вялікі гонар прадстаўляць наш раён і непасрэдна наш калектыў на мерапрыемстве такога высокага ўзроўню, – адзначыў Віктар Кузьменка. – Даклад Прэзідэнта нашай краіны Аляксандра Рыгоравіча Лукашэнкі зрабіў вялікае ўражанне.

Адзін з блокаў быў прысвечаны тэме інфармацыйнай бяспекі. Як было сказана, Беларусь напярэдадні леташніх прэзідэнцкіх выбараў і пасля іх падверглася вялікаму інфармацыйнаму ўздзеянню з боку шэрагу краін. На апазіцыйных уладзе сайтах Інтэрнэт-прасторы, у сацыяльных сетках, на інфармканалах аказвалася ўздзеянне на людзей і, у першую чаргу, на моладзь. У грамадства, па сутнасці, імкнуліся ўнесці раскол, узняцьпратэстны настрой. Думаю, трэба тлумачыць падрастаючаму пакаленню, што любую атрымліваемую інфармацыю неабходна грунтоўна аналізаваць і рабіць правільныя вывады. Мы усе нясем адказнасць за нашу краіну, яе будучае.

Віктар Кузьменка нагадаў, што падчас выступлення на сходзе Кіраўнік дзяржавы даў высокую ацэнку рабоце ўсіх сілавых структур за тое, што іх прадстаўнікі не паддаліся на правакацыі, абаранялі закон і парадак.

Асаблівая ўвага на сходзе, падкрэсліў дэлегат, была нададзена патрыятычнаму выхаванню маладога пакалення.

Віктар Кузьменка таксама акрэсліў іншыя пытанні, якія былі ўзняты на народным форуме.  

 

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

 

Последние новости

Актуально

Беларусь – страна мира и согласия – тема единого дня информирования, который прошел в районе 19 декабря.

20 декабря 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

20 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Тематическая горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
Актуально

ВСТРЕЧАЙТЕ БУРНЫМИ АПЛОДИСМЕНТАМИ!КРУТЕЙШИЙ СОСТАВ ПЕРВОГО БЛОГЕРСКОГО РЕАЛИТИ-ШОУ БЕЛАРУСИ «ФАБРИКА БЛОГЕРОВ»!

20 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Баталии юных интеллектуалов

20 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Внимание профилактике

20 декабря 2024
Читать новость