На Кіраўшчыне працягваюцца асабістыя прыёмы грамадзян па пытаннях Дэктрэта №3

На Кіраўшчыне працягваюцца асабістыя прыёмы грамадзян па пытаннях Дэктрэта №3

Обращения гражданПрацягваюцца асабістыя прыёмы грамадзян у райвыканкаме і сельвыканкамах па пытанні рэалізацыі Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №3 “Аб папярэджванні сацыяльнага ўтрыманства”.
У райвыканкаме ў мінулую суботу “прамую тэлефонную лінію” і асабісты прыём грамадзян праводзіў першы намеснік старшыні райвыканкама Іван Барташэвіч. Да яго, а таксама намесніка старшыні райвыканкама Таццяны Русецкай, якая праводзіла асабісты прыём у Баравіцкім сельвыканкаме, звярнулася двое грамадзян па пытаннях працаўладкавання. Дадзены даручэнні ўпраўленню па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама вырашыць пытанні па іх працаўладкаванні.
У службу “адно акно” ў суботу звярнуліся два чалавекі, якія падалі дакументы для разгляду камісіі і вырашэння пытання аб вызваленні ад уплаты збору на фінансаванне дзяржаўных расходаў.
На “прамую тэлефонную лінію”, праводзімую ў райвыканкаме, звярнуўся жыхар раёна па пытанні арганізацыі збору другаснай сыравіны.
Графік-маршрут выезду перасовачнага пункта райспажыўтаварыства ў сельскія населеныя пункты будзе надрукаваны ў бліжэйшых нумарах “Кіраўца”.

Последние новости

Кировск — здоровый город

Порядок на детских площадках

5 апреля 2025
Читать новость
Актуально

Региональный открытый фестиваль “В ритме танца”

5 апреля 2025
Читать новость
Профилактика и безопасность

Вниманию водителей и пешеходов – ухудшение погодных условиий!

4 апреля 2025
Читать новость
Актуально

В Беларуси стартовало масштабное социологическое исследование

4 апреля 2025
Читать новость
Актуально

7 апреля – Благовещение Пресвятой Богородицы

4 апреля 2025
Читать новость
Знай наших!

Я патриот своей страны

4 апреля 2025
Читать новость

Рекомендуем