Пабольш дабрыні і міласэрнасці

Пабольш дабрыні і міласэрнасці

volunteer«Чалавек створаны з цяпла i святла, якiмі ён павiнен шчодра дзялiцца з іншымi» — пад такiм дэвiзам у лiцэi №15 прайшло пасвячэнне навучэнцаў у валанцёрскi атрад “Мiласэрнасць”.
Намеснiк дырэктара ўстановы адукацыі Ала Заблоцкая пажадала рабятам быць шчырымi, цярплiвымi, любiць навакольнае асяроддзе, кожны дзень пражываць з карысцю, у клопатах аб iншых людзях.
Аб каштоўнасці валанцёрскай дзейнасці ў наш час расказаў прысутным іерэй Свята-Пакроўскага храма г.Кіраўска Дзмітрый Первій. У прыватнасцi, айцец Дзмiтрый адзначыў: “Кожная добрая справа, якая ўжо зроблена, сагравае душы, асвятляе шлях, прыносiць асалоду таму, хто яе зрабiў”.
Майстар вытворчага навучання Наталля Сулiмская падкрэсліла, што ў цяперашні час вельмі часта даводзіцца сустракацца з бяздушшам, жорсткасцю i чэрствасцю людзей, якiя нас акружаюць. Яна пажадала рабятам быць прыкладам для іншых, аказваць дапамогу таму, хто мае ў ёй пільную патрэбу.
Затым навучэнцы, якiя ўступiлi ў атрад “Мiласэрнасць”, агучылi ўрачыстае абяцанне, якое заканчвалася словамi: “Дабро нараджае дабро”. Кожны з лiцэiстаў атрымаў памятку валанцёра i спецыяльны значок.
Сярод юных валанцёраў хочацца назваць Аліну Калiнаву, Вольгу Харытонаву, Юлію Сакалоўскую, Анастасію Салановiч, Ксенію Цярэнцьеву, Яўгенія Дрэня, Яўгенія Хралянкова, Віктара Багданава, Міхаіла Платава, Аляксандра Конанава, Віктара Смiрнова.
Спадзяемся, што гэта сустрэча пакiнула незабыўны след у душы кожнага, хто на ёй прысутнiчаў. І будзем чакаць ад рабят добрых учынкаў!
Валянціна ГРУЗД, кіраўнік Цэнтра
духоўна-маральнага выхавання ліцэя №15.

Последние новости

Образование

Маршрутами памяти

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Единый день информирования проходит сегодня в Кировском районе

21 ноября 2024
Читать новость
Образование

Доступно, комфортно, удобно

21 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Сегодня состоялось открытие нового МТК “Пархимковичи” КСУП “Жиличи” на 600 голов дойного стада

20 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Здравоохранение на Кировщине: начало пути

20 ноября 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Эксплуатируйте газовые приборы безопасно!

20 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем