Адзіны дзень інфармавання
пройдзе ў раёне ў чацвер, 16 ліпеня бягучага года. Яго тэмы — “Павышэнне экалагічнай культуры ў беларускім грамадстве”; “Барацьба з карупцыяй — важнейшая дзяржаўная задача ў справе ўмацавання незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь”.
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы райвыканкама пабываюць у працоўных калектывах, правядуць сустрэчы з насельніцтвам па месцы жыхарства, выступяць па вызначаных тэмах, адкажуць на пытанні.