Адзіны дзень інфармавання
Адзіны дзень інфармавання пройдзе ў раёне ў чацвер 17 красавіка бягучага года. Яго тэмы — «Традыцыйныя каштоўнасці беларускага народа», «Некаторыя пытанні хрысціянскіх традыцый», «Ахова правапарадку і забеспячэнне дарожнай бяспекі ў святочныя дні. Аб стане злачыннасці за першы квартал 2014 года і правядзенні акцыі «Дом без насілля»».
Інфармацыйна-прапагандысцкія групы пабываюць у працоўных калектывах, населеных пунктах раёна, выступяць па вызначаных тэмах, адкажуць на пытанні.