Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу – сустрэліся з жыхарамі вёскі Чыгірынка

Дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу – сустрэліся з жыхарамі вёскі Чыгірынка

У межах адзінага дня інфармавання старшыня райвыканкама Міхаіл Гулы і старшыня раённага Савета дэпутатаў Галіна Слабоднікава – дэлегаты VI Усебеларускага народнага сходу – сустрэліся з жыхарамі вёскі Чыгірынка ў мясцовым сельскім Доме культуры.
Дэлегаты маштабнага форуму падзяліліся ўражаннямі ад удзелу ў важнай грамадска-палітычнай падзеі, расказалі пра ключавыя аспекты VI Усебеларускага народнага сходу.
Міхаіл Гулы нагадаў лозунг форуму “Адзінства. Развіццё. Незалежнасць” і заўважыў, што абмеркаванне актуальных пытанняў на сходзе было адкрытым і прынцыповым, прасякнутым пачуццём патрыятызму.
Старшыня райвыканкама адзначыў, што ўсе сферы жыццядзейнасці былі закрануты ў дакладзе кіраўніка дзяржавы, выступленнях. Ішла размова пра геапалітыку і ўнутрыпалітычную сітуацыю, эфектыўнасць беларускай мадэлі сацыяльнай дзяржавы, у цэнтры якой – чалавек, пра ўдасканаленне сістэмы адукацыі, аховы здароўя, пенсіённай сістэмы, рост зарплат, дэмаграфічную бяспеку і многае іншае. Асаблівая ўвага была нададзена маладзёжнай палітыцы, удасканаленню патрыятычнага выхавання падрастаючага пакалення.
Удзельнікамі сходу была адобрана Праграма сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь на 2021- 2025 гады, галоўная мэта якой – забеспячэнне стабільнасці ў грамадстве, рост дабрабыту грамадзян за кошт мадэрнізацыі эканомікі, нарошчванне сацыяльнага капіталу, стварэнне камфортных умоў для жыцця, працы і самарэалізацыі чалавека.
Прынятая Праграма развіцця краіны, падкрэсліў старшыня райвыканкама, – гэта алгарытм дзеянняў для ўсіх галін народнагаспадарчага комплексу, працоўных калектываў, у тым ліку Кіраўскага раёна.
Міхаіл Гулы адзначыў, што на форуме наш раён быў нагаданы ў дакладзе Кіраўніка дзяржавы ў сувязі з тэмай захавання гісторыка-культурнай спадчыны: у ліку іншых аб’ектаў для выдзялення сродкаў на завяршэнне рэканструкцыі быў названы палацава-паркавы ансамбль у Жылічах. Гэта патрэбна, як было падкрэслена Прэзідэнтам, каб новыя пакаленні беларусаў памяталі і ведалі свае духоўныя вытокі.
І ў другі раз з высокай трыбуны форуму прагучаў наш раён – у выступленні галоўнага інжынера Магілёўскага будаўнічага трэста №12 Дзмітрыя Барысенкі. Ён адзначыў, што іх арганізацыі выпаў вялікі гонар – будаваць у в.Боркі Кіраўскага раёна на месцы буйнейшай па колькасці ахвяр карнай аперацыі супраць мірнага насельніцтва ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны мемарыяльны комплекс “Памяці спаленых вёсак Магілёўскай вобласці”. І было прыкладзена максімум намаганняў, каб пры наведванні гэтага свяшчэннага месца кожны чалавек змог аддаць даніну памяці трагічна загінуўшым і ўсвядоміць, наколькі вялікая цана, уплачаная за мір, свабоду і незалежнасць краіны.
Адметнасць VI Усебе­ла­рускага народнага сходу ў тым, адзначылі дэлегаты падчас сустрэчы ў Чыгірынцы, што на ім абмяркоўваліся пытанні грамадскага развіцця: пераразмеркаванне паўнамоцтваў паміж галінамі ўлады, наданне Усенароднаму беларускаму сходу канстытуцыйнага статусу, умацаванне мясцовага самакіравання, павышэнне ролі грамадскіх структур у палітычным жыцці.
У сустрэчы прымалі ўдзел дырэктар УКП “Жылкамгас” Юрый Кісялёў, намеснік начальніка РАНС Андрэй Архіпаў, дырэктар СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” Ігар Кузняцоў, старшыня Стайкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Міхаіл Фрэйберг.
Прадстаўнік РАНС ахарактарызаваў становішча па пажарах і гібелі ад іх людзей у гэтым годзе, назваў асноўныя прычыны вогненных трагедый. Увага была нададзена тэме папярэджвання пажараў пры выкарыстанні пячнога і кацельнага ацяплення.
Улічваючы знаходжанне населенага пункта на беразе Чыгірынскага вадасховішча актуальным было пытанне захавання бяспекі на лёдзе, у тым ліку і падчас зімовай рыбалкі.
Андрэй Архіпаў праінфармаваў аб правядзенні ў рэспубліцы з 20 лютага па 1 сакавіка Адзінага дня бяспекі, аб мэтанакіраваных прафілактычных мерапрыемствах па папярэджванні надзвычайных сітуацый, правапарушэнняў, злачынстваў, навучанню практычным навыкам па забеспячэнні бяспекі жыццядзейнасці, наладжваемых у гэты перыяд.
Напрыканцы сустрэчы ад жыхароў прагучалі пытанні, на іх былі дадзены тлумачэнні, зварот наконт змен у аўтобусным абслугоўванні будзе вырашацца па меры яго вывучэння і абмеркавання з жыхарамі населенага пункта.
Міхаіл Гулы і Галіна Слабоднікава ў гэты дзень таксама правялі сустрэчу з работнікамі райвыканкама, на якой праінфармавалі пра тэматыку пытанняў, абмеркаваных на VI Усебеларускім народным сходзе, і яго рашэннях.
Іншыя дэлегаты форуму ад Кіраўскага раёна таксама выступаюць у сваіх і іншых працоўных калектывах, на сходах падчас справаздачнай кампаніі ў сельгас­арганізацыях.
Падрыхтавала Наталля ХАДАКОВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Актуально

Беларусь – страна мира и согласия – тема единого дня информирования, который прошел в районе 19 декабря.

20 декабря 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямая телефонная линия

20 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Тематическая горячая линия

20 декабря 2024
Читать новость
Актуально

ВСТРЕЧАЙТЕ БУРНЫМИ АПЛОДИСМЕНТАМИ!КРУТЕЙШИЙ СОСТАВ ПЕРВОГО БЛОГЕРСКОГО РЕАЛИТИ-ШОУ БЕЛАРУСИ «ФАБРИКА БЛОГЕРОВ»!

20 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Баталии юных интеллектуалов

20 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Внимание профилактике

20 декабря 2024
Читать новость