Палёт фантазіі канкурсантаў і чарадзейства парасонаў

Палёт фантазіі канкурсантаў  і чарадзейства парасонаў

zontiki

Маляўнічым, яркім і прыгожым святам стаў раённы фестываль “Парад парасонаў-2015”, які прайшоў на сцэне раённага Дома культуры.  Чаму быў абраны менавіта парасон у якасці галоўнага атрыбута фестывалю? А таму, што гэта, бадай, самая папулярная рэч, якой карыстаюцца людзі розных нацыянальнасцей і ўзростаў. Парасон сёння — не толькі сродак абароны ад дажджу ці спякотнага сонца, але і аксэсуар, які можа расказаць аб узроўні жыцця яго ўладальніка, яго настроі, стаўленні да свету. Парасон можа быць легкадумным, строгім, элегантным, просценькім, але, падчас дажджу — такім неабходным…

Вядучыя мерапрыемства пазнаёмілі прысутных з гісторыяй узнікнення парасона. “Аўтарскія правы” на парасон належаць Кітаю, дзе звычай-ны рабочы-цясляр зрабіў для сваёй жонкі “страху, якая заўсёды пры ёй”. Пазней, парасоны сталі прадметам вялікай раскошы і прывілеяй выбраных — цароў і вяльмож. Яны служылі ім адначасова абаронай ад сонца і знакам адрознення, які дэманстраваў значнасць і багацце яго ўладальніка. Кароль Сімама любіў шпацыраваць пад парасонам з сямю купаламі, упрыгожанымі брыльянтамі і золатам. Кароль Бірмы меў парасон з 24 купалоў, за што і атрымаў прозвішча “валадар 24 парасонаў”. Культ парасона існаваў таксама ў афрыканскіх дзяржавах, дзе ён, нараўне з каронай, быў сімвалам улады…
У 18 ст. парасонам, як сродкам ад дажджу, упершыню скарысталіся англічане. Пазней, гэтая ідэя разляцелася па ўсім свеце. Пасля гэтага на працягу некалькіх стагоддзяў прадпрымаліся розныя спробы мадэрні-зацыі парасонаў, а майстры ладзілі спаборніцтвы: хто лепш яго ўпрыгожыць. Аднак свайго практычнага прызначэння за шматгадовую гісторыю існавання парасон не памяняў.
Вось і на прайшоўшым фестывалі яго ўдзельнікі з дапамогай свайго ўяўлення і таленту прадэманстравалі, што парасон можа быць не толькі функцыянальным, але і стаць сапраўдным творам мастацтва. Выкарыстоўваючы падручныя сродкі, рабяты прадаставілі на суд журы пад старшынствам начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Андрэя Карпука і гледачоў зробленыя ўласнымі рукамі, а таксама з дапамогай бацькоў і настаўнікаў, цуда-парасоны.
Пад гукі лірычнай музыкі на сцэне адзін за адным, дэманструючы свае вырабы, з’яўляліся канкурсанткі і канкурсанты.
Уражвалі афармленне парасонаў, палёт фантазіі удзельнікаў фестывалю, з якой яны падышлі да афармлення выступленняў і назвы свайго твору мастацтва. Якіх толькі парасонаў ні давялося ўбачыць гледачам на сцэне РДК у гэты дзень: “Фарбы паднябеснай”, “Кветкавая паляна”, “Зорнае неба”, “Парасон часу”, “Багіня Флора”, “Шэрбургскія парасоны”, “Громаадвод” і іншыя.
Быў тут парасон, які прысвячаўся 70-годдзю Вялікай Перамогі, дэманстравала яго самая маленькая ўдзельніца фестывалю Ксюша Васковіч. Гледачы не шкадавалі апладысментаў, падтрымліваючы і падбадзёрваючы рабят. Усяго ў конкурсе прыняло ўдзел 24 работы.
Калі прыйшоў час галасавання, шчыра кажучы, вызначыцца з пераможцамі было складана: усе работы былі па-свойму арыгінальнымі і непаўторнымі. Журы разам з гледачамі, якія таксама прымалі ўдзел у галасаванні, Гран-пры фестывалю аднадушна прысудзілі вучням 1 “Б” класа гімназіі за кампазіцыю з парасонаў “Першаклас”. Першае месца заваявала прадстаўніца Баравіцкага СДК Эвеліна Доўкша, другое — Святлана Ляснеўская (ліцэй №15), трэцяе — трыо ў саставе Яны Шчэрбіч, Віталіны Скуднай і Кацярыны Катлінскай, якія прадстаўлялі Цэнтр вольнага часу.
У намінацыях “Нацыянальны каларыт” пераможцай стала Крысціна Юркавец (П.Слабадскі СДК), “Сямейны парасон” — Аляксандр, Паўла і Анастасія Дамарод з СШ №1, “Міні-парасон” — Лаліта Багамазава (Мышкавіцкі СДК), “Вялізны парасон” — Юлія Кукабака і Лізавета Беляшова (філіял а/г Мышкавічы ДШМ г.Кіраўска).
Усе пераможцы атрымалі дыпломы і каштоўныя падарункі.
Людміла СЯМЁНАВА.

Последние новости

Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов машинного доения коров сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2024 год

22 ноября 2024
Читать новость
Сельское хозяйство

О подведении итогов ежегодного соревнования среди операторов по искусственному осеменению животных сельскохозяйственных организаций Кировского района за 2023 год

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем