Кіраўчанін узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь
За актыўны ўдзел у ліквідацыі наступстваў цыклону “Даніэла” на тэрыторыі нашай краіны, праяўленую мужнасць, высокі прафесіяналізм і самаадданасць у надзвычайнай сітуацыі па аднаўленні энергазабеспячэння спажыўцоў майстар раёна электрасетак Іван Сямёнаў узнагароджаны Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, якую ва ўрачыстай атмасферы ў ліку іншых энергетыкаў краіны яму ўручыў прэм’ер-міністр Андрэй Кабякоў.