Забяспечваючы прававую абарону – да Дня юрыста

Забяспечваючы прававую абарону – да Дня юрыста

У першую нядзелю снежня сваё прафесійнае свята адзначаюць усе, хто звязаны з юрыспрудэнцыяй. Гэтая дата аб’ядноўвае спецыялістаў, якія працуюць у самых розных сферах дзейнасці. Юрысконсульты і правазнаўцы, работнікі органаў правапарадку і суддзі, натарыусы, пракуроры і адвакаты – усе яны служаць літары закона, абароне канстытуцыйых правоў і свабод нашых грамадзян, развіццю культуры прававых зносін, павышэнню ўзроўня прававой інфармацыі.

Быць юрыстам – вялікі гонар і, у той жа час, вялізная адказнасць, бо гэтая прафесія патрабуе асаблівых маральных, этычных якасцей. Прававую абарону забяспечваюць людзі, адданыя абранай справе, валодаючыя трывалымі ведамі, глыбокай чалавечай прыстойнасцю і сумленнасцю.

Менавіта такія якасці ўласцівы супрацоўнікам юрыдычнага аддзела ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Узначальвае яго граматны і кампетэнтны спецыяліст Васіль Улашчанка. Сёлета, да слова, ён адзначыў свой прафесійны юбілей: на гэтай пасадзе працуе 10 год. Адпаведную адукацыю Васіль Анатольевіч атрымаў у свой час, паспяхова скончыўшы юрыдычны факультэт Беларускай дзяржаўнай сельгасакадэміі. За дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці ў “Рассвеце” спецыяліст паспеў заваяваць давер у кіраўніцтва і калег сваімі прафесійнымі і чалавечымі якасцямі: стаўленнем да справы, глыбокім веданнем яе тонкасцей і аспектаў, а таксама щважлівасцю, тактоўнасцю і ветлівасцю, што немалаважна ў рабоце.

У тандэме з вядучым юрысконсультам старанна працуе Анжэла Пішчаліна. У юрыдычным аддзеле акцыянернага таварыства яна амаль столькі ж, як і калега, – 9 год, а дагэтуль папярэдне скончыла Маскоўскі юрыдычны інстытут. Гэта таксама дасведчаны спецыяліст, які дакладна валодае спецыфікай работы ў юрыспрудэнцыі.

Як вядома, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага” – сельгасарганізацыя шматпрофільная. А таму работа юрыстаў уключае ў сябе шырокі спектр накірункаў, і важнасць яе не выклікае сумненняў. У прыватнасці, спецыялісты аддзела распрацоўваюць дакументы прававога характару, удзельнічаюць у ажыццяўленні мерапрыемстваў па ўмацаванні дагаворнай, фінансавай і працоўнай дысцыпліны, забеспячэнні захаванасці маёмасці гаспадаркі. У адпаведнасці з устаноўленым парадкам яны афармляюць матэрыялы аб прыцягненні работнікаў, калі ў гэтым ёсць неабходнасць, да дысцыплінарнай і матэрыяльнай адказнасці. Прымаюць удзел у рабоце па заключэнні гаспадарчых дагавораў, правядзенні іх прававой экспертызы, распрацоўцы ўмоў калектыўных дагавораў і галіновых, тарыфных пагадненняў, а таксама разглядзе пытанняў аб дэбіторскай і крэдыторскай запазычанасці.

У кампетэнцыі спецыялістаў-юрыстаў – інфармаванне работнікаў таварыства аб дзеючым заканадаўстве, азнаямленні пасадавых асоб з нарматыўнымі прававымі актамі, якія адносяцца да іх дзейнасці. Важны момант – кансультаванне работнікаў гаспадаркі па арганізацыйна-прававых і іншых юрыдычных пытаннях, у тым ліку ў вобласці аховы працы, а таксама кантроль за ажыццяўленнем заканадаўства аб працы.

Гэта далёка не поўны пералік разнастайных накірункаў у рабоце супрацоўнікаў юрыдычнага адзела “Рассвета”. І, як адзначае кіраўніцтва таварыства, спраўляюцца яны са штодзённымі задачамі выдатна. Высокакваліфікаваныя спецыялісты, як падкрэслілі самі, любяць сваю справу, а таму са значнай ступенню адказнасці ставяцца да ўсіх даручэнняў.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

Последние новости

Прямая линия

Прямая телефонная линия

24 ноября 2024
Читать новость
Образование

Уроки патриотизма для взрослых

23 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Мы праслаўляем чалавека працы!

22 ноября 2024
Читать новость
Ваше здоровье

В период с 21 по 28 ноября 2024 года в Могилевской области проходят мероприятия республиканской информационно-образовательной акции по профилактике табакокурения, как фактора риска развития онкологических заболеваний

22 ноября 2024
Читать новость
Общество

Неделя нулевого травматизма

22 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Прямые телефонные линии

22 ноября 2024
Читать новость

Рекомендуем