На Кіраўшчыне прайшоў традыцыйны раённы конкурс аператараў па штучным асемяненні жывёлы

На Кіраўшчыне прайшоў традыцыйны раённы конкурс аператараў па штучным асемяненні жывёлы

Племянная работа ў жывёлагадоўлі — гэта цэлы комплекс разнастайных мерапрыемстваў, праводзімых з мэтай ўдасканалення прадуктыўных якасцей жывёлы. Нездарма яе лічаць асновай асноў у галіне. Без дакладнай работы спецыялістаў племянной справы, накіраванай на вырошчванне маладняку, стварэння для жывёлы належных умоў утрымання і кармлення дабіцца росту прадукцыі ферм праблематычна. А наладжванне працэсу, у сваю чаргу, прадугледжвае наяўнасць граматнай работы тэхнікаў-асеменатараў, іх прафесіяналізм і стаўленне да справы.

У гэтай сувязі асаблівае месца займае конкурс аператараў па штучным асемяненні буйной рагатай жывёлы, які стаў у раёне ўжо традыцыйным. Арганізоўваецца ён упраўленнем па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама сумесна з РУСВП “Магілёўскае дзяржплемпрадпрыемства” з мэтай павышэння прафмайстэрства. Спецыяльнасць тэхніка-асемянатара — адна з самых запатрабаваных і важных у жывёлагадоўлі, бо ад правільных дзеянняў прадстаўнікоў гэтай прафесіі напрамую залежыць стварэнне племяннога ядра, узнаўленне грамадскага статка, а, значыць, павелічэнне прадукцыі галіны.

Адметна, што наладжваецца конкурс штогод  ў розных сельгасарганізацыях, што надае дадатковы стымул удзельнікам. Удзельнікі, а іх прыехала 19, сабраліся ў Жыліцкім сельгаскаледж . Самае вялікае прадстаўніцтва канкурсантаў было з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, адкуль дэлегавалі 5 спецыялістаў, ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” — 4, КСУП “Ніва-Барсукі” — 3, СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт” — 2, з астатніх гаспадарак — па адным.

Як і раней, удзельнікам трэба было прайсці некалькі этапаў: выканаць тэставыя заданні па прафесійнай дзейнасці, адказаць на тэарэтычныя пытанні, паказаць веды ў вядзенні неабходнай дакументацыі, а таксама выканаць практычныя заданні.

Адказы і дзеянні канкурсантаў ацэньвала кампетэнтнае журы: прадстаўнікі Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства на чале з начальнікам аддзела па ўзнаўленні статка Аленай Маслак, намеснік начальніка райсельгасхарчу па жывёлагадоўлі Іван Грышчанка, начальнік філіяла па Кіраўскім раёне Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства Галіна Шкрабава, галоўны ветэрынарны ўрач раёна Мікалай Маслаў.

Пры падвядзенні вынікаў удзельнікаў вітаў першы намеснік старшыні райвыканкама — начальнік райсельгасхарчу Аляксандр Сухадольскі. Ён падзякаваў аператарам па штучным асемяненні за праводзімую імі работу— у многім дзякуючы іх прафесіяналізму і дакладаму выкананню абавязкаў Кіраўскі раён знаходзіцца ў ліку флагманаў па паказчыках у жывёлагадоўлі сярод раёнаў Магілёўшчыны. Была таксама адзначана станоўчая работа спецыялістаў галіны райсельгасхарчу, зааветслужбаў у арганізацыі рабочых працэсаў.

Высокую ацэнку арганізацыі конкурсў, а таксама ўзроўню ведаў, уменняў і навыкаў яго ўдзельнікаў у чарговы раз дала Алена Маслак. Яна паведаміла, што ў многіх раёнах вобласці ўжо праходзілі такія ж конкурсы, і наш раён у плане падрыхтаванасці кадраў знаходзіцца сярод лепшых.

Самы хвалюючы момант — гэта, безумоўна, аб’яўленне і ўзнагароджванне пераможцы і прызёраў конкурсу. І раней, і ў гэты раз барацьба праходзіла напружана. Усе імкнуцца паказаць лепшыя свае прафесійныя якасці. Але, як паказвае практыка, у раёне ўжо ўтварыўся свайго роду касцяк лідараў, якія штогод пацвярджаюць сваю кампетэнтнасць.

Два гады запар другія месцы займала аператар па штучным асемяненні КСУП “Чырвоны баец” Юлія Пархімчык. Сёлета ёй прысуджана пальма першынства! Дагэтуль спецыяліст з 15-гадовым стажам неаднаразова з гонарам прадстаўляла наш раён на абласным этапе конкурса. Цікавы факт: Юлія — карэнная гараджанка, родам з Бабруйска. Але з дзяцінства марыла звязаць жыццё з жывёлагадоўляй і, як бачым, даўно дасягнула сваёй мэты і паказвае стабільныя высокія рэзультаты ў рабоце.

Пераможца і “сярэбраны” прызёр сёлета памяняліся месцамі ў параўнанні з леташнім конкурсам: другую прыступку п’едэстала гонару заваяваў леташні чэмпіён — спецыяліст з КСУП “Барчыцы-агра” Васіль Фядотаў. Дарэчы, варта адзначыць, што і Юлія, і Васіль перад сёлетнімі спаборніцтвамі ўжо мелі пэўны “бонус”: па 20 заліковых балаў за самы высокі ў раёне выхад цялят на 100 галоў БРЖ — галоўны паказчык работы тэхніка-асемянатара. Свой практычны рэзультат падмацавалі трывалымі ведамі.

Трэцяе месца заняў прадстаўнік КСУП “Ніва-Барсукі” Аляксандр Дастанка. Прызавымі былі названы таксама чацвёртае і пятае месцы, якія прысудзілі адпаведна Любові Гузарэвіч з КСУП “Жылічы” і Сяргею Стральцову з ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”. Гэтыя ўдзельнікі таксама выдатна праяўлялі сябе на мінулых конкурсах.

Пераможцам і прызёрам былі ўручаны Ганаровыя граматы і каштоўныя падарункі ад Магілёўскага дзяржплемпрадпрыемства. Без падарункаў не застаўся ніводны з канкурсантаў: іх прадаставілі прафсаюзы аграпрамысловага комплексу і былі ўручаны Аляксандрам Сухадольскім і старшынёй райкама прафсаюза работнікаў АПК Віктарам Ставерам.

Ну, а тым, хто ў верасні буддзе абараняць гонар раёна на абласным конкурсе,  пажадалі паказаць высокія рэзультаты і заняць лідзіруючыя месцы.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.



Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость