Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу мехдвароў на Кіраўшчыне

Падведзены вынікі раённага агляду-конкурсу мехдвароў на Кіраўшчыне

На мінулым тыдні ў раёне быў праведзены штогадовы агляд-конкурс па добраўпарадкаванні машынных двароў і гатоўнасці рамонтна-абслугоўваючай базы сельгасарганізацый да работы ў зімовых умовах, падрыхтоўцы машынна-трактарнага парка да веснавых палявых работ наступнага года, а таксама пастаноўцы на захоўванне адпрацаваўшай сезон сельскагаспадарчай тэхнікі.

Створаная раённая камісія, у якую ўвайшлі галоўны дзяржаўны інспектар упраўлення па сельскай гаспадарцы і харчаванні райвыканкама Мікалай Пархамовіч, старшы інспектар аддзела інтэнсіфікацыі вытворчасці райсельгасхарчу Ігар Акушэвіч, памочнік урача-гігіеніста раённага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Іна Арцёмава сумесна з галоўнымі інжынерамі сельгасарганізацый раёна праверылі стан добраўпарадкавання мехдвароў і прылягаючай да іх тэрыторыі, пастаноўку на зімовае захоўванне тэхнікі. Увага ўдзельнікаў агляду-конкурсу надавалася таксама навядзенню агульнага парадку на тэрыторыях машынных двароў, у рамонтных майстэрнях, пунктах тэхнічнага абслугоўвання, падсобных памяшканнях, арганізацыі санітарна-бытавых умоў, ацяплення, а яшчэ – наяўнасці і правільнаму вядзенню неабходнай дакументацыі па рамонце машын і агрэгатаў у асенне-зімовы перыяд, тэхніцы бяспекі, аплаце працы.

Згодна рашэння райвыканкама, такія агляды-конкурсы праводзяцца з 2009 года. Як адзначаюць спецыялісты райсельгасхарчу, яны, безумоўна, даюць свой плён. За гэты перыяд значна ўзрос узровень арганізацыі працы, палепшыліся бытавыя ўмовы для механізатараў, а гэта, у сваю чаргу, уплывае на іх стараннасць у вядзенні работ. Па-гаспадарску пастаўленая на захоўванне тэхніка, беражлівае стаўленне да яе садзейнічаюць памяншэнню яе зношвання і, адпаведна, павелічэнню тэрміну эксплуатацыі, а, значыць, эканоміі грашовых сродкаў сельгасарганізацый.

Як заўважылі падчас наведвання гаспадарак члены раённай камісіі, практычна паўсюдна спецыялісты інжынернай службы адказна ставяцца да выканання неабходных патрабаванняў, арганізацыі работ. Для нашага раёна “зімовы” парадак на мехдварах і належная арганізацыя працы ў гэты перыяд даўно сталі нормай. Такое стаўленне да справы, як правіла, дае свой плён пазней: своечасова і старанна даведзеная да ладу і правільна захаваная тэхніка не падводзіць падчас веснавых палявых работ, уборачнай кампаніі, корманарыхтоўкі. І ў тым, што наш раён практычна па ўсіх пазіцыях дзейнасці на палях, тэмпах вядзення работ стабільна знаходзіцца ў ліку лідараў на Магілёўшчыне, а часта з’яўляецца і флагманам, значная заслуга менавіта спецыялістаў інжынернай службы, механізатараў.

Аднак і ў нашым раёне ў прыватнасці вылучаецца група сваіх фаварытаў штогадовых аглядаў-конкурсаў, якія пастаянна паказваюць высокі ўзровень падрыхтаванасці практычна па ўсіх ўстаноўленых пазіцыях. Разам з тым, дзе-нідзе існуюць на месцах нязначныя недахопы, на якія ўказваецца падчас правядзення конкурсных праверак, і яны, трэба адзначыць, выпраўляюцца.

Вось і сёлета сюрпрызаў для членаў камісіі пры вызначэнні лепшых зноў не было. Статус лідараў пацвердзілі інжынерныя службы тых сельгасарганізацый, якія фігурыруюць у прызавой тройцы апошнія некалькі год. Пераможцам апошняга агляду-конкурсу было прызнана ААТ “Кіраўскае райаграпрамтэхзабеспячэнне” (галоўны інжынер Васіль Міхалап). Арганізацыя работ тут заслугоўвае самых лепшых слоў. Другое месца прысуджана КСУП “Чырвоны баец” (галоўны інжынер Міхаіл Шапоткін). Дарэчы, сёлета РАПТЗ і “байцы” памяняліся месцамі. А замкнуў тройку прызёраў, як і ў мінулым годзе, СВК “Бераснёўскі” (галоўны інжынер Аляксандр Карасёў). Адзначым таксама чацвёртае месца СГФ “Чыгірынка” РУП “Беларуснафта-Магілёўаблнафтапрадукт”, прадстаўнікам якога другі год запар не ўдалося ўзысці на п’едэстал гонару.

Пераможцы і прызёры традыцыйнага агляду-конкурсу будуць заахвочаны грашовымі прэміямі з раённага бюджэту. А для ўсіх выключна распачаўся перыяд падрыхтоўкі да наступнага сельскагаспадарчага сезону, і ад таго, наколькі зладжана спрацуюць механізатары і рамонтнікі, у многім будзе залежыць узровень правядзення веснавой палявой кампаніі.

Аляксандр ХАХЛОЎ.

Фота аўтара.

 

Подписывайтесь на нас в социальных сетях: «Одноклассники» и «Одноклассники» (группа), «ВКонтакте», «Фейсбук», «Instagram», «Telegram», «Яндекс Дзен».

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость