Раённыя этапы рэспубліканскага конкурсу “Прафсаюзны лідар” і фестывалю працоўных талентаў “Новыя імёны” прайшлі на Кіраўшчыне

Раённыя этапы рэспубліканскага конкурсу “Прафсаюзны лідар” і фестывалю працоўных талентаў “Новыя імёны” прайшлі на Кіраўшчыне

Напярэдадні Дня настаўніка на базе цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі г.Кіраўска прайшло адразу два знакавых мерапрыемствы – раённыя этапы рэспубліканскага конкурсу “Прафсаюзны лідар” і фестывалю працоўных талентаў “Новыя імёны”, прысвечаныя 100-годдзю Беларускага прафесійнага саюза работнікаў адукацыі і навукі.

Удзел у конкурсах прынялі прадстаўнікі школ і дашкольных устаноў адукацыі раёна, члены галіновага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі. У састаў журы ўвайшлі старшыня раённай арганізацыі галіновага прафсаюза Марына Наўрозава, загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Наталля Букатая і дырэктар ЦДАДіМ Наталля Котава.

Звяртаючыся да ўдзельнікаў мерапрыемства, Марына Наўрозава адзначыла, што дэвіз старшынь пярвічных прафсаюзных арганізацый іх галіновага прафсаюза – “Клопат, дапамога, падтрымка, увага кожнаму члену прафсаюза”.
Па словах Марыны Наў­розавай, людзі павінны ведаць, што іх цэняць, пры неабходнасці абароняць іх правы і інтарэсы, падставяць плячо ў выпадку складанай жыццёвай сітуацыі. Прафсаюзны лідар павінен быць ініцыятыўным, творчым, таварыскім – чалавекам, якому давяраюць, які здольны павесці за сабой.

А тым часам на сцэну былі запрошаны ўдзельнікі конкурсу “Прафсаюзны лідар”: старшыня прафарганізацыі ясляў-садка “Вясёлка” аг.Мышкавічы Таццяна Шалянгоўская; старшыня пярвічкі СШ №2 імя К.П.Арлоўскага Сяргей Садоўнікаў; старшыня пярвічкі Стайкаўскага НПК ДС-ПШ Раіса Старавойтава.

Конкурс уключаў у сябе тры заданні: самапрэзентацыю “Старшыня прафкама – гэта гучыць ганарова!”, “Бліц-апытанне” і заданне “Прафсаюзны ўрок”.
Падчас самапрэзентацыі ўдзельнікі дэманстравалі навыкі публічнага выступлення, уменне прадстаўляць і пазіцыяніраваць сябе і сваю арганізацыю.
Бліц-апытанне дазволіла выявіць у канкурсантаў веды прафсаюзнай тэрміналогіі і прававое арыентаванне па пытанні абароны правоў і інтарэсаў членаў прафсаюза, а фрагмент «Прафсаюзнага ўрока» паказаў кампетэнтнасць па абранай тэме, уменне павесці людзей за сабой, знаходзіць кантакт з аўдыторыяй.

Варта адзначыць, што ўдзельнікі конкурсу – людзі вопытныя і кампетэнтныя, якія прадэманстравалі глыбокія веды ў вырашэнні пытанняў па прафсаюзным жыцці калектываў.
Па выніках усіх заданняў конкурсу «Прафсаюзны лідар», у адпаведнасці з набранымі баламі, журы вызначыла пераможцаў: 1 месца аднадушна было прысуджана Сяргею Садоўнікаву. 2 месца заняла Таццяна Шалянгоўская, 3 месца – Раіса Старавойтава.

Згодна вынікам раённага этапу рэспубліканскага конкурсу «Прафсаюзны лідар» гонар раёна на абласным этапе будзе абараняць Сяргей Садоўнікаў.
Пажадаем яму ўдалага выступлення!
Затым на сцэну выходзілі ўдзельнікі раённага этапу фестывалю працоўных талентаў “Новыя імёны”. У гэтым годзе ён праходзіць у межах мерапрыемстваў Года народнага адзінства пад дэвізам: “Будзь з намі, і ты не будзеш адзін!”.

Гэты конкурс паказаў, што сярод работнікаў аддзела па адукацыі, спорту і турызму райвыканкама вялікая колькасць таленавітых, улюбёных у сваю прафесію людзей, якія ўмеюць не толькі вучыць і выхоўваць дзяцей, але і самі пастаянна развіваюцца, набываюць новыя веды і навыкі.
Са сцэны гучалі мілагучныя песні пра Беларусь, пра яе прыгожую прыроду і бясконцую любоў беларусаў да сваёй краіны. Некалькі канкурсантаў прачыталі вершы, прычым і ўласнага сачынення.
У фае ЦДАДіМ арганізавалі выставы вырабаў з розных матэрыялаў, вязаныя рэчы, малюнкі. Гэта былі работы ўдзельнікаў у намінацыі “Выяўленчае мастацтва і дэкаратыўна-прыкладная творчасць”.
Па выніках конкурсу месцы размеркаваліся наступным чынам: дыпломам І ступені ў намінацыі «Вакал» узнагаро­джаны калектыў Дабаснянскага НПК ДС-СШ у саставе Ірыны Маславай, Ліліі Асташовай і Галіны Міхалап, дыпломам ІІ ступені адзначана Аксана Бокая, музычны кіраўнік ясляў-садка №2, дыпломам ІІI ступені – Максім Сокал, педагог ЦДАДіМ.
У намінацыі “Харэаграфія” лепшай стала Эліна Фралова, настаўнік СШ №2 імя К.П.Арлоўскага.
Дыплом І ступені ў намінацыі “Арыгінальны жанр” заваявала Марыя Рудакова, настаўнік Жыліцкага НПК ДС-СШ, ІІ ступені – Алена Шчэрбіч, выхавальнік ясляў-садка №4,
ІІІ ступені – Галіна Марцючэнка, настаўнік Мышкавіцкай СШ.
Пераможцамі ў намінацыі “Дэкаратыўна-прыкладное і выяўленчае мастацтва” сталі: Наталля Беляшова, кіраўнік фізвыхавання ясляў-садка “Вясёлка” (дыплом І ступені), Марына Пархамовіч, выхавальнік ясляў-садка №4 (дыплом ІІ ступені), Алена Міхалёнак, выхавальнік групы падоўжанага дня Жыліцкага НПК ДС-СШ (дыплом ІІІ ступені).
Усім пераможцам конкурсаў старшыня раённай арганізацыі галіновага прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Марына Наўрозава ўручыла заслужаныя ўзнагароды і каштоўныя падарункі.
Яшчэ адным прыемным момантам мерапрыемства стала ўручэнне Ганаровай граматы абласнога камітэта галіновага прафсаюза дырэктару Дабаснянскага НПК ДС-СШ Ірыне Маславай за развіццё і ўмацаванне сацыяльнага партнёрства, садзейнічанне прафсаюзу ў рэалізацыі праграм яго дзейнасці, а таксама з нагоды Дня настаўніка.
Конкурсныя заданні і выступленні канкурсантаў прынеслі шмат станоўчых эмоцый усім прысутным у зале.
Людміла СЯМЁНАВА.
Фота аўтара.

Последние новости

Прием граждан

Приём граждан

27 ноября 2024
Читать новость
Прием граждан

Приём граждан

27 ноября 2024
Читать новость
В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость