Свекрыві сваёй прысвячаю…

Для Надзеі Анісімаўны Лукановіч Дзень Перамогі — асаблівае свята. У гэты дзень жанчына шчыра радуецца, што родная зямля была вызвалена ад ненавіснага ворага, а сумуе ад таго, што да гэтага шчаслівага дня — 9 мая 1945 года — не дажыў яе муж, загінуў, абараняючы сваю Радзіму.

Усяго толькі год парадаваліся маладыя ладнаму сямейнаму жыццю. Асаблівай падзеяй для Надзеі і Мікалая стала з’яўленне на свет сыночка Васілька. Здавалася, жыві і радуйся, аднак Вялікая Айчынная вайна чорным крылом пера-крэсліла ўсе спадзяван-ні. У адзін з вечароў у дзверы да іх пастукаў пасыльны: прынёс Мікалаю павестку з ваенкамата. Зборы былі нядоўгімі. Толькі Надзейка ўсё ніяк не магла суцешыць слёзы і адпусціць свайго каханага. А Мікалай, прытуліўшы да сябе маладую жонку, ціха папрасіў: “Беражы Васілька”. У адказ пачуў: “А ты вяртайся жывым, з Перамогай!”…
Аднойчы ўначы, Надзея пачула грукат у дзверы. На парозе стаяў ненавісны паліцай Лаўрын: “Што, не рада? Другога чакала? Можаш не чакаць, не вернецца, яму — канец! Мая будзеш”. Лаўрын пакруціў кулаком перад вачамі жанчыны і вымавіў: “Ноч табе на роздум, а то будзеш вісець на стаўбе. Думаеш, не ведаю, што сувязь з партызанамі падтрымліваеш, хлеб для іх пячэш?”…
На досвітку Надзея склала ў вузялок адзенне для Васілька і, развітаўшыся са свёкрам, подбегам рушыла праз жыта ў лес. Бегла хутка, а ў галаве круціліся словы мужа: “Беражы Васілька”. Калі азірнулася назад, то ўбачыла вялізны слуп дыму ў тым месцы, дзе стаяла іх хата. Здалёку былі чутны лаянка па-ліцаяў, брэх сабак і стрэлы. Надзея зразумела — гэта за ёй.
“Не страляць! — грымеў голас Лаўрына. — Жыўцом узяць!”
Халодны, жудасны страх апанаваў жанчыну. Сіл ужо не было. Спатыкнуўшыся, Надзея ўпала ў яму, падняцца яна ўжо не змагла. І тут раздалася аўтаматная чарга. Чыесці рукі падхапілі жанчыну.
“Супакойся, ён больш ніколі цябе не пакрыўдзіць!” — пачула Надзея. Яна адкрыла вочы і ўбачыла свайго знаёмага. Непадалёк, раскінуўшы рукі, ляжаў Лаўрын.
Слёзы радасці пацяклі з вачэй жанчыны, не верылася, што гэты жах скончыўся, і яны з Васільком жывыя…
Людміла ЛУКАНОВІЧ.

Последние новости

Актуально

Оперативно реагировать в СМИ

3 декабря 2024
Читать новость
Актуально

4 декабря – Введение в храм Пресвятой Богородицы

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Безопасность и уважение

3 декабря 2024
Читать новость
Человек и закон

Адказвае ўчастковы інспектар міліцыі

3 декабря 2024
Читать новость
Профилактика и безопасность

Мошенничество: как защититься

3 декабря 2024
Читать новость
Безопасность жизнедеятельности

Охране труда – первостепенное внимание

3 декабря 2024
Читать новость

Рекомендуем