Кіраўчане – на абласным фестывалі народнай творчасці

Кіраўчане – на абласным фестывалі народнай творчасці

Працягам абласнога фестывалю народнай творчасці “Беларусь родная, музычная, народная” стала творчая прэзентацыя Кіраўскага раёна, якая адбылася 2 лістапада ў Магілёўскім  абластным  метадычным цэнтры народнай творчасці і культурна-асветніцкай работы.

Мэтай фестывалю з’яўляецца адлюстраванне поспехаў раёнаў Магілёўшчыны ў розных сферах, папулярызацыя багатай гістарычнай палітры рэгіёна, папулярызацыя культурных, гістарычных, турыстычных брэндаў вобласці.
На пляцоўцы ля ўстановы культуры “Магілеўскі абласны метадычны цэнтр народнай творчасці і культурна-асветнай работы” гасцей мерапрыемства сустракалі пачастункамі і песнямі вакальны ансамбль“Чараўніцы” Дабаснянскага сельскага Дома культуры.

Творчыя нумары на пацверджанне звання “народны” прадставілі ансамбль народнай песні “Мілавіца” Мышкавіцкага сельскага Дома культуры і фальклорна-этнаграфічны калектыў “Спадчына” Любоніцкага сельскага Дома культуры. Народныя матывы і гучныя спевы калектываў прыцягвалі ўсё больш аматараў народнай творчасці.

На пацверджанне  звання “ўзорны” сваю праграму прадставіла студыя юнага мадэльера “Жамчужына” ДАУ “Цэнтр дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі горада Кіраўска”.

Акрамя гэтага музычную праграму прадставіў народны духавы аркестр “Фанфары Кіраўска”. У рэпертуары калектыву – музыка розных эпох і стыляў – яна падбіраецца і аранжыруецца нязменным кіраўніком і дырыжорам аркестра Аляксандрам Хадаковым, творчым чалавекам, энтузіястам, глыбока адданым сваёй справе прафесіяналам.

У той жа час у фае Магілёўскага абласнога метадычнага цэнтра кожны жадаючы мог наведаць выставу майстроў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Кіраўскага раёна. Ярка і відовішчна прадставіў сваю экспазіцыю раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.

Яскаравым і непаўторным была канцэртная праграма – гэта было сапраўднае свята аматарскай творчасці, дзе была прадстаўлена фальклорная песенная, харэаграфічная і вусная народная творчасць, сучасныя віды аматарскай творчасці.

Сярод ганаровых гасцей свята былі начальнік упраўлення культуры Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Алег Стальмашок,  дырэктар установы культуры “Магілёўскі абласны метадчыны цэнтр народная творчасці і культурная асветнай работы” Алег Хмялькоў, прадстаўнікі структур аблвыканкама, Кіраўскага райвыканкама, грамадскіх аб’яднанняў.

Последние новости

Актуально

В Беларуси запускают первое блогерское реалити-шоу @fabrika.blogerov

1 декабря 2024
Читать новость
Духовность

Вернём колокольный перезвон!

1 декабря 2024
Читать новость
Актуально

Служэнне Закону, Праўдзе, Справядлівасці

1 декабря 2024
Читать новость
Общество

Уважаемые юристы и ветераны юридической службы Кировского района!

1 декабря 2024
Читать новость
За здоровый образ жизни

Здоровое будущее без табака

29 ноября 2024
Читать новость
Прямая линия

Прямые телефонные линии

29 ноября 2024
Читать новость