Прыгожа, весела, святочна было на падвор’ях сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў Кіраўскага раёна

Прыгожа, весела, святочна было на падвор’ях сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў Кіраўскага раёна

Вясёлымі народнымі песнямі, заўзятымі прыпеўкамі і мілагучнымі гукамі гармоніка сустракалі ў мінулую пятніцу ўдзельнікаў і гасцей урачыстага мерапрыемства, прысвечанага 85-годдзю ўтварэння раёна і падвядзенню вынікаў работы галін народнай гаспадаркі за 2019 год, на падвор’ях сельвыканкамаў і сельгаспрадпрыемстваў, якія размясціліся на галоўнай плошчы горада.

Святочна аформленыя падвор’і падчас такіх мерапрыемстваў традыцыйна становяцца своеасаблівай візітнай карткай аграрыяў Кіраўшчыны. Кожнае з іх вылучалася сваёй непаўторнасцю і арыгінальнасцю, здзіўляла творчым афармленнем. Прайсці і не спыніцца каля кожнага з падвор’яў было немагчыма: гаспадары пастараліся максімальна дакладна праілюстраваць побыт беларускай вёскі і жыцця сяльчан, прадэманстраваць багаты ўраджай агародніны і розныя прысмакі. Заварожвалі сваёй непаўторнай прыгажосцю саматканыя дываны, посцілкі і ручнікі, вязаныя рэчы, выставы вырабаў народных умельцаў. “Ізюмінкай” кожнага з падвор’яў сталі лічбы “85”, якія сімвалізавалі дату з дня ўтварэння раёна. У адных яны былі сабраны з агародніны, у іншых зроблены з паперы, увасоблены праз салодкасці ці мясныя вырабы.

Гасцей зазывалі ветлівыя сяльчане, частавалі іх духмянай выпечкай, смажанымі каўбасамі і салам, дранікамі і блінамі, мочанымі яблыкамі і агуркамі, квашанай капустай.

Завітала на падвор’і кіраўніцтва раёна са шматлікімі гасцямі. Сустракалі іх каля кожнай сядзібы шчодрыя гаспадары з духмяным караваем і шчырымі пажаданнямі дабра, дастатку і працвітання.

Працавалі гандлёвыя кропкі райспажыўтаварыства, прыватных прадпрымальнікаў.

У раённым Доме культуры былі наладжаны выставы работ майстроў дэкаратыўна-прыкладной творчасці: выкладчыкаў і выхаванцаў дзіцячай школы мастацтваў, ЦДАДіМ, прадстаўнікоў РЦСАН, устаноў адукацыі горада. Для ўсіх жадаючых выхаванцы дзіцячых садкоў праводзілі майстар-класы па вырабе сувеніраў. Дэгустацыю сваёй прадукцыі прапанавалі райспажыўтаварыства, ААТ “Рассвет імя К.П.Арлоўскага”, ЗААТ “Кіраўскі харчовы камбінат”, філіяла “Кіраўскі” ААТ «Бабушкина крынка». Музычныя нумары падарылі вучні дзіцячай школы мастацтваў г.Кіраўска.

Людміла Сямёнава.

Фота Наталлі Хадаковай і Людмілы Сяменавай.

Последние новости

В стране и мире

Александр Лукашенко и Шахбаз Шариф приняли совместное заявление

26 ноября 2024
Читать новость
Культура

Земле нужны внимание и забота

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

Депутат Палаты представителей Национального собрания Республики Беларусь Антон Каранкевич провёл встречу с жителями агрогородка Добосна

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

29 ноября 2024 года в Центре досуга г.Кировска состоится районный конкурс «Лучший молодой специалист -2024».

26 ноября 2024
Читать новость
Общество

Под пристальным взглядом «лесного помощника»!

26 ноября 2024
Читать новость
Актуально

На Кировщине проходит республиканский форум сельской молодежи «Село – территория развития»

26 ноября 2024
Читать новость